Language

Галоўная Пасольства Навіны

АБ ВЫЕЗДЗЕ З ФРГ У РЭСПУБЛІКУ БЕЛАРУСЬ

16.03.2020
У сувязі з распаўсюджваннем віруснай інфекцыі COVID-19 з 15 сакавіка 2020 г. да 13 красавіка 2020 г. (з магчымасцю падаўжэння тэрміну) зачынены для пропуску замежных грамадзян межы Польшчы. Польскім бокам прыпынены міжнародныя авія- і чыгуначныя зносіны, у тым ліку транзітны праезд.

З улікам увядзення аналагічных мер таксама шэрагам іншых сумежных з Беларуссю дзяржаў настойліва рэкамендуем беларускім грамадзянам для выезду з ФРГ у Рэспубліку Беларусь скарыстацца прамымі рэйсамі авіякампаніі «Белавія» з Берліна, Гановера, Мюнхена і Франкфурта-на-Майне.

Прымаючы пад увагу рашэнне Урада Літоўскай Рэспублікі ад 25 сакавіка 2020 г. падоўжыць «транзітны калідор» па тэрыторыі Літвы да 13 красавіка 2020 г., ёсць магчымасць вяртання ў Рэспубліку Беларусь з Германіі таксама рэйсамі паромных зносінаў Кіль-Клайпеда (пры наяўнасці месцаў). Грамадзяне Беларусі, якія накіроўваюцца транзітам праз Літву, павінны звязацца з Пасольствам Рэспублікі Беларусь у г.Вільнюсе па тэлефоне: +37069959434 (кругласутачна).

Пытанне падаўжэння віз для знаходжання ў Германіі звыш тэрміну іх дзеяння для забеспячэння падбору маршруту для вяртання ў Беларусь варта вырашаць праз органы ўнутраных спраў Германіі па месцы свайго знаходжання (Ausländerbehörde).
 

https://www.bamf.de/DE/Service/ServiceCenter/BeratungVorOrt/Auslaenderbehoerden/auslaenderbehoerden-node.html

 

Рэкамендуем своечасова падоўжыць свае страхавыя полісы ў выпадку заканчэння тэрміну іх дзеяння (на месцы ў Германіі або звярнуцца з гэтай мэтай да сваіх родных ці блізкіх у Беларусі).
 
Рэкамендуем таксама звязацца са сваімі роднымі, блізкімі, сябрамі, паведаміць пра сваё месцазнаходжанне, пры адсутнасці грашовых сродкаў перадаць ім нумар свайго рахунку або нумар банкаўскай карты для аператыўнага атрымання грашовага пераводу.
 
На сайце МЗС Рэспублікі Беларусь размешчана форма для запаўнення тымі, каму патрэбна дапамога для вяртання на Радзіму.
 
У экстраных выпадках грамадзяне Рэспублікі Беларусь могуць звязацца па наступным нумарам:
 
з Пасольствам у г.Берліне: +49 30 536 359 36/32 (у рабочы час),
+49 176 984 61 567 (кругласутачна);
 
- з Генеральным консульствам у г.Мюнхене: +49 89 649 570 319 (кругласутачна).
 
Тэлефоны экстранай сувязі беларускіх дыппрадстаўніцтваў у:
 
Польшчы: +48 694 459 554
 
Літве: +370 699 59 434
 
Латвіі: +371 6732 53 21
 
Расіі: +7 495 777 66 44
 
Украіне: +38 050 406 23 30
 
Фінляндыі: +358 468 133 338
 
Швецыі: +46 73 388 02 32
 
Эстоніі: +372 580 14 707