:

Аб удзеле ў Гановерскай прамысловай ярмарцы

24.04.2018 г.

22 красавіка 2018 г. Пасол Беларусі ў ФРГ Д.Сідарэнка прыняў удзел у афіцыйным адкрыцці Гановерскай прамысловай ярмаркі, у рамках якой выступілі Федэральны канцлер Германіі А.Меркель і Прэзідэнт Мексікі Э.Н׳ето (у 2018 годзе Мексіка з׳яўляецца краінай-партнёрам дадзенай выстаўкі). 

23 красавіка 2018 г. кіраўнік дыпмісіі і супрацоўнікі Пасольства наведалі стэнд Рэспублікі Беларусь на Гановерскай прамысловай ярмарцы, арганізаваны пад эгідай Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіям з удзелам профільных устаноў Нацыянальнай акадэміі навук і Міністэрства адукацыі, азнаёміліся з інавацыйнымі распрацоўкамі айчынных навукова-даследчых інстытутаў і арганізацый. 
 
 
У гэтым годзе асноўнай тэмай ярмаркі стала “Інтэграваная прамысловасць” (Integrated Industry) з акцэнтам на аўтаматызацыю бесперапынных тэхналагічных працэсаў, аўтаматызацыю вытворчасці і інжынерных сетак, а таксама прыводы і аўтаматыку. 
 
У Гановерскай прамысловай ярмарцы традыцыйна прымаюць удзел каля 6 тыс. экспанентаў з больш чым 70 краін свету. Колькасць наведвальнікаў дасягае 200 тыс. чалавек. 
 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці