:

Аб удзеле ў мерапрыемствах да 75-годдзя Перамогі

09.05.2020 г.

8-9 мая 2020 г. супрацоўнікі Пасольства Рэспублікі Беларусь у Федэратыўнай Рэспубліцы Германія прынялі ўдзел у шэрагу памятных мерапрыемстваў, прымеркаваных да 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і заканчэння Другой сусветнай вайны ў Еўропе.

9 мая Пасол Беларусі ў Германіі Дзяніс Сідарэнка сумесна з калегамі з краін СНД ушанаваў памяць загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны савецкіх воінаў у мемарыяльным комплексе ў Трэптаў-парку. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел прадстаўнікі органаў улады і кіравання ФРГ, у тым ліку кіруючы бургамістр Берліна Міхаэль Мюлер, Прэм'ер-міністр федэральнай зямлі Саксонія Міхаэль Крэчмер, кіраўнік Ведамства Федэральнага прэзідэнта Штэфан Штайнляйн і дзяржаўны міністр МЗС Нільс Анэн.

У гэты ж дзень кіраўнік дыпмісіі ў памяць аб загінуўшых у гады вайны беларусах і выхадцах з Беларусі ўсклаў вянок да манумента загінулым савецкім воінам на цэнтральным мемарыяле г.Берліна ў Тыргартэне. У цырымоніі таксама прыняў удзел старшыня праўлення Германска-беларускага таварыства, былы Міністр замежных спраў ГДР Маркус Мекель.

8 мая кіраўнік замежнай установы ўсклаў вянок у мемарыяльным комплексе Шонхольцэр-Хайдэ ў берлінскім раёне Панкаў, дзе знаходзіцца самае масавае ў г.Берліне пахаванне загінулых у гады вайны савецкіх воінаў, а таксама прыняў удзел у памятным мерапрыемстве, прымеркаваным да 75-й гадавіны заканчэння Другой сусветнай вайны, на савецкім вайсковым пахаванні ў г.Патсдаме з удзелам Прэм'ер-міністра федэральнай зямлі Брандэнбург Дзітмара Войдке, прэзідэнта зямельнага ландтага Ульрыкі Лідтке і обербургамістра Патсдама Міка Шуберта.

Генеральны консул Рэспублікі Беларусі ў г.Мюнхене Андрэй Кулажанка 8 мая прыняў удзел у арганізаваным па ініцыятыве генеральных консульстваў Беларусі, Польшчы і Украіны памятным мерапрыемстве, прысвечаным 75-годдзю заканчэння Другой сусветнай вайны. На цырымоніі прысутнічалі прадстаўнікі Баварскай дзяржаўнай канцылярыі і Баварскага фонду мемарыяльных комплексаў.

Кіраўнік генконсульства таксама ўсклаў вянок да мемарыяла на стрэльбішчы СС «Хэбертсхаузэн», дзе падчас Другой сусветнай вайны праводзіліся масавыя расстрэлы савецкіх ваеннапалонных.

Раней, 2 мая, Дзяніс Сідарэнка разам з кіруючым бургамістрам Берліна Міхаэлем Мюлерам і Паслом Расіі ў Германіі Сяргеем Нячаевым ушанаваў памяць загінулых у гады вайны савецкіх воінаў у ходзе мерапрыемства, прысвечанага 75-годдзю вызвалення Берліна.

23 і 29 красавіка ад імя Генеральнага консульства Рэспублікі Беларусь у г.Мюнхене ў памяць аб загінуўшых у гады вайны савецкіх ваеннапалонных былі ўскладзеныя вянкі ў былых канцэнтрацыйных лагерах Флоссенбюрг і Дахау з нагоды 75-годдзя іх вызвалення.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці