:

Аб памятным вечары з нагоды 75-годдзя вызвалення Беларусі ў музее «Берлін-Карлсхорст»

18.07.2019 г.

17 ліпеня 2019 г. у зале Германа-Расійскага музея «Берлін-Карлсхорст», у якім быў падпісаны акт аб капітуляцыі фашысцкай Германіі, адбыўся памятны вечар, прысвечаны 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і прызначаны да адкрыцця фотавыставы Беларускага тэлеграфнага агенцтва (БелТА) «Беларусь памятае. 75 імгненняў вайны».

З прывітальнымі словамі да ўдзельнікаў мерапрыемства звярнуўся дырэктар музея Йорг Марэ і Часовы павераны ў справах Рэспубліки Беларусь у ФРГ Аляксандр Левановіч. Йоргу Марэ быў ўрачыста ўручаны юбілейны медаль «75-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў». Ён быў ушанаваны ўзнагародай да значны ўклад у развіццë беларуска-германскага супрацоўніцтва ў гістарычнай сферы.

Навуковы супрацоўнік Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны Наталля Яцкевіч і прафесар Гісэнскага ўніверсітэта Томас Бон выступілі з тэматычнымі дакладамі і адказалі на пытанні прысутных у рамках подыўмнай дыскусіі.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел каля 120 чалавек, уключаючы супрацоўнікаў Міністэрства замежных спраў ФРГ, прадстаўнікоў дыпламатычнага корпуса, акадэмічнай суполкі і нямецкіх грамадскіх аб’яднанняў.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці