:

Bізіт беларускай дэлегацыі ў ФРГ па тэме дыгіталізацыі

30.08.2019 г.

Пры падтрымцы праграмы Еўрапейскага саюза “МOST” і Пасольства Рэспублікі Беларусь у ФРГ з 25 па 31 жніўня 2019 г. адбываецца візіт у Германію беларускай дэлегацыі на чале з намеснікам Міністра эканомікі Рэспублікі Беларусь Юрыем Чабатаром па тэме дыгіталізацыі. 

 
У састаў дэлегацыі таксама ўвайшлі намеснік Міністра аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Барыс Андрасюк, супрацоўнікі Міністэрства эканомікі, Міністэрства адукацыі, кіраўніцтва Беларускага дзяржаўнага інстытута стандартызацыі і сертыфікацыі, прадстаўнікі шэрага беларускіх бізнэс-асацыяцый. 
 
Асноўнай мэтай візіту з'яўляецца вывучэнне вопыту ФРГ па пытаннях дыгіталізацыі эканомікі і рэалізацыі канцэпцыі “Прамысловасць 4.0”.
 
У рамках візіту ў г.Берліне беларуская дэлегацыя правяла сустрэчу ў Федэральным міністэрстве эканомікі і энэргетыкі Германіі з сустаршынëй Беларуска-германскай рабочай групы па гандлю і інвестыцыям, дырэктарам дэпартамента знешнеэканамічнай палітыкі Экхардам Францам, у ходзе якой абмяркаваны магчымасці наладжвання двухбаковага супрацоўніцтва ў гэтай галіне.
 
 
 
Таксама адбылося азнаямленне з работай шэрага цэнтраў кампетэнцыі і аб'ектаў смарт-прамысловасці, у прыватнасці выпрабавальнага цэнтра лічбавага размеркавання даследчага Iнстытута імя Фраунгофера, кампаніі “Detecon“, хаба лічбавага інжынірынгу, Інкубатара лічбавых стартапаў. 
 
У мэтах вывучэння розных аспектаў арганізацыі лічбавай трансфармацыі на ўзроўні федэральных зямель таксама запланавана наведванне адпаведных цэнтраў кампетэнцыі ў г.Кëльне і г.Ахене. 
 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці