:

Візіт Генеральнага консула Рэспублікі Беларусь у г.Мюнхене Андрэя Кулажанкі ў г.Фрыдрыхсхафен

19.09.2019 г.

19 верасня 2019 г. Генеральны консул Рэспублікі Беларусь у г.Мюнхене Андрэй Кулажанка па запрашэнні галоўнага бургамістра Андрэаса Бранда наведаў  г.Фрыдрыхсхафен, федэральная зямля Бадэн-Вюртэмберг. Падчас перамоў з кіраўніком горада былі абмеракваны пытанні развіцця ўзаемадзеяння паміж Фрыдрыхсхафенам і Полацкам, якія з 1990 года з’яўляюцца гарадамі-пабрацімамі.

Падчас паездкі Андрэй Кулажанка зрабіў запіс у Залатой кнізе горада, а таксам правёў сустрэчу з ініцыятыўнай групай жыхароў г.Фрыдрыхсхафена і супрацоўнікамі магістрата, дзякуючы дзейнасці якіх кантакты паміж двума гарадамі-пабрацімамі набываюць новыя формы і напаўняюцца новым зместам.


 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці