:

Аб цырымоніі ўступлення на пасаду Ганаровага консула Рэспублікі Беларусь у федэральнай зямлі Саксонія

07.05.2019 г.

6 мая 2019 г. у будынку ратушы г.Лейпцыга адбылася афіцыйная цырымонія ўступлення на пасаду Ганаровага консула Рэспублікі Беларусь у федэральнай зямлі Саксонія Штэфана Гёпеля.

У цырымоніі прынялі ўдзел обер-бургамістр г.Лейпцыга Буркхард Юнг, дзяржаўны міністр юстыцыі Саксоніі Себасцьян Гемкаў, прадстаўнікі дыпламатычнага і консульскага корпуса, акрэдытаванага ў г.Лейпцыгу, нямецкіх грамадскіх арганізацый, бізнесу і СМІ.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў цырымоніі звярнуліся Пасол Беларусі ў Германіі Дзяніс Сідарэнка, обер-бургамістр г.Лейпцыга Б.Юнг і дзяржміністр юстыцыі Саксоніі С.Гемкаў.

У сваім выступе кіраўнік беларускай дыпмісіі падкрэсліў традыцыйныя сувязі і ўзаемадзеянне паміж Беларуссю і Саксоніяй, а таксама значны патэнцыял для яго далейшага пашырэння, перш за ўсё ў гандлёва-эканамічнай і інвестыцыйнай сферах.

Лейпцыг з'яўляецца адным з гарадоў Германі, якія найбольш дынамічна развіваюцца. На працягу апошніх гадоў новы імпульс атрымалі беларуска-нямецкія бізнес-кантакты ў Саксоніі, шматлікія праекты ў гуманітарнай сферы і галіне культуры, супрацоўніцтва паміж ВНУ.

Ганаровае консульства Рэспублікі Беларусь у Саксоніі стала трэцім беларускім ганаровым консульскім прадстаўніцтвам у Германіі разам з прадстаўніцтвамі ў Брандэнбургу і Гамбургу.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці