:

Аб сустрэчы Пасла Д.Сідарэнкі з дзяржаўным міністрам па еўрапейскіх пытаннях Міністэрства замежных спраў ФРГ Міхаэлем Ротам

26.07.2018 г.

26 ліпеня 2018 г. Пасол Беларусі ў ФРГ Дзяніс Сідарэнка сустрэўся з дзяржаўным міністрам па еўрапейскіх пытаннях Міністэрства замежных спраў Германіі Міхаэлем Ротам.

У ходзе сустрэчы былі абмеркаваны рэалізацыя дамоўленнасцей, дасягнутых падчас візіта Федэральнага прэзідэнта ФРГ Франка-Вальтэра Штайнмайера ў Рэспубліку Беларусь у чэрвені 2018 г., а таксама перспектыўныя напрамкі актывізацыі беларуска-германскага ўзаемадзеяння, пытанні супрацоўніцтва паміж Беларусью і Еўрапейскім саюзам.

Асаблівая ўвага бакамі была ўдзелена магчымым сумесным праектам па захаванню памяці ахвяр нацызму на тэрыторыі Беларусі.
 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці