:

Аб беларуска-германскіх кансультацыях па пытаннях знешнепалітычнага аналізу і планавання

18.03.2019 г.

14 сакавіка 2019 г. у г.Берліне адбыўся чарговы раўнд штогадовых кансультацый па пытаннях знешнепалітычнага аналізу і планавання паміж міністэрствамі замежных спраў Рэспублікі Беларусь і Федэратыўнай Рэспублікі Германія.

Беларускую дэлегацыю на кансультацыях узначаліў начальнік галоўнага інфармацыйна-аналітычнага ўпраўлення МЗС Сяргей Маліноўскі, германскую — намеснік начальніка штаба палітычнага планавання МЗС Себасцьян Грот.

У ходзе кансультацый адбыўся абмен думкамі па шырокаму колу пытанняў, уключаючы праблематыку глабальнай і рэгіянальнай бяспекі, актуальных выклікаў і пагроз на еўрапейскім кантыненце. Абмеркаваны асобныя аспекты развіцця беларуска-еўрапейскіх і беларуска-германскіх адносін.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці