:

Прэзентацыя турыстычных магчымасцяў Беларусі, прымеркаваная да адкрыцця прамых авіазносін паміж Мінскам і Мюнхенам

19.07.2019 г.

 

18 ліпеня 2019 года ў г.Мюнхене прайшла прэзентацыя турыстычных магчымасцяў Беларусі, прымеркаваная да адкрыцця прамых авіазносін паміж Мінскам і Мюнхенам. Мерапрыемства арганізавана Рэспубліканскім саюзам турыстычнай індустрыі сумесна з Генеральным консульствам Рэспублікі Беларусь у г.Мюнхене.

У межах прэзентаці прадстаўнікам нямецкіх турыстычных аператараў і фірм была прадстаўлена падрабязная інфармацыя аб цікавых мясцінах Беларусі, асноўных мерапрыемствах, якія праводзяцца ў нашай краіне, магчымасцях рэкрэацыйнага, медыцынскага, агра- і экатурызму, а таксама аб парадку бязвізавага ўезду ў рэспубліку. Аб сваіх паслугах паведамілі такія беларускія кампаніі, як Нацыянальная авіакампанія «Белавіа», тураператар «БелАграТрэвэл», Медыкал&СПА Рэзорт «Альфа Радон».

Рэгулярныя прамыя авіарэйсы паміж Мінскам і Мюнхенам не толькі ствараюць спрыяльныя ўмовы для нашых грамадзян і грамадзян ФРГ, якія будуць накіроўвацца ў абодва бакі з турыстычнымі мэтамі, але і будуць садзейнічаць развіццю дзелавых кантактаў паміж Беларуссю і Баварыяй, адной з самых развітых у эканамічнам плане федэральных зямель ФРГ.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці