:

Аб сустрэчы Пасла Д.Сідарэнкі c дзяржсакратаром Міністэрства эканомікі і энергетыкі Германіі У.Нусбаумам

08.10.2018 г.

8 кастрычніка 2018 г. Пасол Рэспублікі Беларусь у ФРГ Дзяніс Сідарэнка правёў сустрэчу з дзяржаўным сакратаром федэральнага Міністэрства эканомікі і энергетыкі ФРГ Ульрыхам Нусбаумам.

Падчас гутаркі былі разгледжаны пытанні актуальнага стану і развіцця беларуска-германскага гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва.
 
Асаблівая ўвага была нанадзена магчымасцям пашырэння двухбаковага ўзаемадзеяння ў эканамічнай сферы, асабліва ўлічваючы перавагі, якія адкрываюцца ў сувязі з членствам Беларусі ў ЕАЭС.
 
Абмеркаваны таксама перспектывы арганізацыі візітаў у Рэспубліку Беларусь прадстаўнікоў нямецкіх дзелавых колаў пад эгідай федэральнага Міністэрства эканомікі і энергетыкі Германіі.
 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці