:

74-годдзе вызвалення канцэнтрацыйнага лагера Дахау

05.05.2019 г.

5 мая 2019 года Генеральны консул Беларусі ў Мюнхене А.Кулажанка прыняў удзел ва ўрачыстых мерапрыемствах, прысвечаных 74-годдзю вызвалення канцэнтрацыйнага лагера Дахау, аднаго з першых і буйнейшых, створаных у гады нацыянал-сацыялізма на тэррыторыі Германіі.

Падчас цырымоніі ад імя Генеральнага консульства Беларусі ў Мюнхене былі ўскладзены вянкі да асноўнага мемарыялу ў памяць аб вязнях канцлагеру і на стрэльбішчы СС «Хебертсхаўзэн», дзе праводзіліся массавыя растрэлы савецкіх ваеннапалонных.

Мерапрыемства ў Дахау сабрала болей за 1000 чалавек, у тым ліку прадстаўнікоў ураду Баварыі, мясцовых органаў улады, духавенства, акрэдытаваных у федеральнай зямлі консульскіх устаноў.

 

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці