:

Аб сустрэчы ў Генеральным консульстве Рэспублікі Беларусь у Мюнхене з заснавальніцай і кіраўніком ініцыятывы г.Анцынга «Дапамога дзецям з районаў, прылягаючых да Чарнобыля» Інгеборг Нюнке і членамі арганізацыі

07.06.2019 г.

7 чэрвеня 2019 г. у Генеральным консульстве Рэспублікі Беларусь у Мюнхене адбылася сустрэча з заснавальніцай і кіраўніком ініцыятывы г.Анцынга «Дапамога дзецям з районаў, прылягаючых да Чарнобыля» Інгеборг Нюнке і членамі арганізацыі.

Падчас сустрэчы Генеральны консул Андрэй Кулажанка падзякаваў Інгеборг Нюнке асабіста і прадстаўнікоў ініцыятывы за шматгадовую дапамогу, якую яны аказваюць беларускім дзецям з пацярпелых ад выбуху на Чарнобыльскай АЭС рэгіёнаў. Бакі абмеркавалі шырокі спектр пытанняў, звязаных з гуманітарнай дзейнасцю арганізацыі.

Створаная ў 1991 годзе ў горадзе Анцынгу ініцыятыва штогадова запрашае беларускіх дзяцей і маці з немаўлятамі з вескі Валынцы Кармянскага района Гомельскай вобласці на аздараўленчы адпачынак у Баварыю. Восемь разоў арганізацыя напраўляла гуманітарную дапамогу ў Рэспубліку Беларусь. Акрамя таго, ініцыятыва фінансава дапамагае ўраджэнцам вескі Валынцы, набываючым прафесійную адукацыю.

У 2019 годзе за сваю дзейнасць Інгеборг Нюнке была ўзнагароджана Крастом за заслугі перад Федэратыўнай Рэспублікай Германія.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці