:

Аб прысвечаным 78-ай гадавіне нападзення фашысцкай Германіі на Савецкі Саюз памятным мерапрыемстве на былым стрэльбішчы СС «Хебертсхаузен»

24.06.2019 г.

22 чэрвеня 2019 года на былым стрэльбішчы СС «Хебертсхаузен» адбылося памятнае мерапрыемства, прысвечанае 78-ай гадавіне нападзення фашысцкай Германіі на Савецкі Саюз, у якім прынялі ўдзел ветэраны Вялікай айчыннай вайны, прыехаўшыя з Беларусі нашчадкі растраляных у гэтым месцы ваеннапалонных, грамадскасці, консульскага корпуса.

     

Падчас мерапрыемства Генеральны консул Беларусі ў Мюнхене А.Кулажанка звярнуўся да прысутных з прывітальным словам. У сваім выступленні ён адзначыў, што ў гэтым годзе спаўняецца 75 год вызвалення Беларусі ад фашызма. Няшмат засталося з намі нашых ветэранаў, якім сёняшняе пакаленне ўдзячнае за гэтае вызваленне. Але наш народ будзе заўсёды памятаць пра іх подзвіг!

У памяць аб ахвярах масавых расстрэлаў савецкіх ваеннапалонных да абеліску быў ускладзены вянок ад імя Генеральнага консульства Рэспублікі Беларусь у Мюнхене.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці