Language

Галоўная Пасольства Навіны

УВАГА, КАРАНАВIРУС!

19.03.2020

ЭПІДЭМІЯЛАГІЧНАЯ СІТУАЦЫЯ: АГУЛЬНЫЯ ЗВЕСТКІ

 

Федэральны ўрад Германіі афіцыйна абявіў аб эпідэміі каранавіруса на тэрыторыі краіны. Пацверджаныя выпадкі захворвання зафіксаваны ва ўсіх 16 федэральных землях. Асабліва неспрыяльная эпідэміялагічная сітуацыя ў федэральных землях Паўночны Рэйн-Вестфаліяпрыватнасці, акруга Хайнсберг), Баварыя і Бадэн-Вюртэмберг.

 

Актуальная колькасць захварэўшых і памерлых публікуецца на афіцыйным сайце інстытута ім. Роберта Коха. Рызыка для здароўя насельніцтва Германіі ім ацэньваецца як «высокая».

 

Федэральным міністэрствам аховы здароўя Германіі сумесна з Міністэрствам унутраных спраў ФРГ сфарміраваны Антыкрызісны штаб, у кампетэнцыю якога ўваходзіць рэагаванне і прыняцце адпаведных развіццю сітуацыі мер па барацьбе з распаўсюджваннем захворвання.

 

ПРЫНЯТЫЯ АБМЕЖАВАННІ

 

З 16 сакавіка 2020 г. уведзены пагранічны кантроль на межах Германіі з Аўстрыяй, Даніяй, Люксембургам, Францыяй і Швейцарыяй, які агранічвае ўезд/выезд без паважнай прычыны, за выключэннем грамадзян ФРГ, якія вяртаюцца, і асоб, якія пражываюць у названых краінах і якія працуюць на тэрыторыі Германіі (спіс памежных кантрольна-прапускных пунктаў).

 

З 17 сакавіка 2020 г. у адпаведнасці з рашэннем кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў Еўрасаюза ў Германіі ўведзена тэрмінам на 30 дзён абмежаванне на ўезд паветраным і водным відамі транспарту для ўсіх грамадзян трэціх краін (па-за ЕС). Дадзенае абмежаванне не распаўсюджваецца на:

- грамадзян ФРГ;

- грамадзян краін ЕС, Вялікабрытаніі, Ісландыі, Ліхтэнштэйна, Нарвегіі, Швейцарыі і члены іх семяў, якія прыбываюць у ФРГ з мэтай транзіту;

- грамадзян трэціх краін з доўгатэрміновым правам на жыхарства ў згаданых краінах, якія прыбываюць у ФРГ з мэтай транзіту да месца жыхарства;

- лекараў і медсясцёр, супрацоўнікоў дыпламатычных місій і консульскіх устаноў;

- грамадзян трэціх краін пры прадяўленні адпаведнага пацвярджэння тэрміновай неабходнасці перасекчы мяжу (напрыклад, на пахаванне ці пасяджэнне суда).

 

З 18 сакавіка 2020 г. уведзены пагранічны кантроль авіяцыных рэйсаў з Італіі, Іспаніі, Аўстрыі, Францыі, Люксембурга, Даніі, Швейцарыі і марского шляха з Даніі. Дадзены кантроль абмяжоўвае прыбыццё падарожнікаў з названых краін у Германію, за выключэннем асоб, якія едуць па неадкладных справах, і асоб, якія пражываюць у дадзеных краінах і якія працуюць на тэрыторыі Германіі, пры прад’яўленні адпаведнага пацверджання.

 

Федэральным урадам ФРГ прыняты рашэнні аб:

- закрыцці спецыялізаваных крам, гандлёвых цэнтраў, бараў, клубаў, тэатраў, музеяў, кінатэатраў, заапаркаў, спартыўных аб’ектаў і гульнявых пляцовак (дадзенае абмежаванне не датычыцца аптовага і рознічнага гандлю прадуктамі харчавання, штотыднёвых рынкаў і службы дастаўкі, аптэк, банкаў, аўтазаправачных станцый і іншых аб’ектаў, якія забяспечваюць асноўныя патрэбы насельніцтва);

- забароне правядзення набажэнстваў усіх веравызнанняў, сустрэч у профільных саюзах/асацыяцыях, аўтобусных падарожжаў; прадастаўленні начлегу ў гасцініцах толькі ў абгрунтаваных выпадках (турызм выключаны);

- увядзенні абмежаванняў на наведванне бальніц, прафілактычных і рэабілітацыйных устаноў, дамоў састарэлых;

- закрыцці дзіцячых садоў і школ.

 

22 сакавіка 2020 г. на федэральным узроўні прынята рашэнне аб увядзенні на тэрыторыі ўсёй краіны наступных дадатковых мер тэрмінам дзеяння на два тыдні:

- мінімізацыя сацыяльных кантактаў за межамі хатняй гаспадаркі;

- знаходжанне ў грамадскіх месцах у колькасці не больш за дзве асобы, за выключэннем членаў сям’і;

- захаванне мінімальнай адлегласці не меней 1,5 м ад іншых людзей у грамадскіх месцах;

- забарона святкавання групамі асоб у грамадскіх месцах і прыватных жылых памяшканнях;

- закрыццё аб’ектаў гастраноміі, за выключэннем дастаўкі і рэалізацыі страў «на вынас»;

- закрыццё прадпрыемстваў бытавога абслугоўвання ў галіне дагляду за целам (цырульні, касметычныя і масажныя студыі), тату-салонаў і падобных кампаній.

 

Пры гэтым па-ранейшаму дазволены шлях на працу, неадкладная дапамога, здзяйсненне пакупак, наведванне лекара, удзел у пасяджэннях, неадкладных сустрэчах і іспытах, аказанне дапамогі іншым, занятак спортам на свежым паветры.

 

Парушэнні ўстаноўленых абмежаванняў будуць кантралявацца органамі грамадскага правапарадку і паліцыяй і карацца штрафамі.

 

На ўзроўні федэральных зямель прымаюцца дадатковыя меры. У прыватнасці, Баварыя, Саар і Саксонія ўвялі каменданцкую гадзіну.

 

Кампаніі-перавозчыкі ў сферы авіяцыйнага транспарту ў цяперашні час масава адмяняюць/пераносяць рэйсы.

 

Інфармацыя аб адмене рэйсаў у Германію беларускага нацыянальнага перавозчыка «Белавія» размешчана на сайце авіякампаніі.

 

Уведзены абмежаванні на трансгранічны чыгуначны рух (Schienenverkehr), а таксама скарочаны рэгіянальныя цягнікі.

 

У адпаведнасці з прынятай на федэральным узроўні забаронай на аўтобусныя падарожжы перавозчык «Flixbus» спыніў выкананне ўсіх нацыянальных і трансгранічных рэйсаў з 18 сакавіка 2020 г.

 

Пасажыры, якія прыбываюць у Германію любым відам грамадскага транспарту з рэгіёнаў з неспрыяльным вірусалагічным становішчам (на дадзены момант: Італія, Іран, Кітай, Францыя, Паўднёвая Карэя, Аўстрыя, Іспанія, ЗША), а таксама рэгіянальнымі і міжгароднымі цягнікамі (пры выяўленні падазронага выпадка) абавязаны прадастаўляць інфармацыю аб сваім рэйсе і месцазнаходжанні на працягу наступных 30 дзён пасля прыбыцця ў адмысловых «выязных картках», якія распаўсюджваюць кампаніі-перавозчыкі.

 

У выпадку неабходнасці мясцовыя органы сістэмы аховы здароў’я змяшчаюць пацыентаў, якія заразіліся коронавірусам (пры амбулаторным лячэнні) і людзей з ланцужка інфекцыйнага працэсу пад хатні карантын на 14 дзён.

 

РЭКАМЕНДАЦЫІ

 

Грамадзянам Рэспублікі Беларусь, якія пастаянна пражываюць або часова знаходзяцца на тэрыторыі Германіі, у дадатак да выканання правілаў асабістай гігіены і прафілактыкі рэспіраторных захворванняў, рэкамендуецца:

- мыць рукі з вадкім мылам і вадой, выкарыстоўваць антысептычныя сродкі на спіртавой аснове, ужываць сродкі індывідуальнай абароны ў грамадскіх месцах (медыцынскія маскі);

- пазбягаць візітаў у неспрыяльныя з эпідэміялагічнага пункту гледжання рэгіёны краіны;

- пазбягаць навал людзей, у тым ліку масавых мерапрыемстваў спартыўнага, культурнага і іншага характару;

- у выпадку падазрэння на наяўнасць захворвання, у тым ліку ў выпадку кантакту з захварэўшым чалавекам, кіравацца рэкамендаваным нямецкімі ўладамі алгарытмам дзеянняў: неадкладна паведаміць аб узніклай сітуацыі па тэлефоне ў медыцынскую ўстанову/асабістаму ўрачу па месцы знаходжання або па нумары 116 117 і прытрымлівацца атрыманых інструкцый.

 

У экстранных выпадках грамадзяне Рэспублікі Беларусь могуць звязацца па наступных нумарах:

- з Пасольствам у г.Берлине: +49 30 536 359 36/32 (у працоўны час), +49 176 984 61 567 (кругласутачна);

- з Генеральным консульствам у г.Мюнхене: +49 89 649 570 319 (кругласутачна).