:

Беларусь прыняла ўдзел у Міжнароднай сельскагаспадарчай выставе «Зялёны тыдзень — 2020» у Берліне

18.01.2020 г.

У перыяд з 16 па 19 студзеня 2020 г. беларуская дэлегацыя на чале з Міністрам сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь Анатолем Хацько па запрашэнні Федэральнага міністэрства харчавання і сельскай гаспадаркі ФРГ прыняла ўдзел у мерапрыемствах найбуйнейшай Міжнароднай сельскагаспадарчай выставы «Зялёны тыдзень-2020" у г. Берліне.

Для даведкі. Міжнародная сельскагаспадарчая выстава-кірмаш «Зялёны тыдзень» – найбуйнейшы сусветны форум у галіне сельскай гаспадаркі і харчавання. У 2020 годзе сваю прадукцыю і паслугі прадстаўляюць больш за 1550 экспанентаў з 65 краін свету. Плануецца, што выставу наведаюць звыш 380 тыс. чалавек. 
 
 
16 студзеня 2020 г. дэлегацыя Беларусі прыняла ўдзел у афіцыйнай цырымоніі адкрыцця выставы «Зялёны тыдзень», на якой выступіла Федэральны міністр харчавання і сельскай гаспадаркі Ю.Клёкнер.
 
 
17 студзеня 2020 г. Мiнiстр сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь А.Хацько правёў шэраг двухбаковых сустрэч з кіраўніцтвам міністэрстваў сельскай гаспадаркі Фінляндыі, Чэхіі, Узбекістана, Літвы, Грузіі, Азербайджана, Еўракамісарам па пытаннях аховы здароўя і харчовай бяспекі С.Кірыакідэс, а таксама прыняў удзел у абмене думкамі з Генеральным дырэктарам Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі ААН Ц.Дун'юем. У ходзе гутарак увага была нададзена як пытанням двухбаковага характару, у прыватнасці нарошчванню тэмпаў гандлю, так і паглыбленню рэгіянальнага і міжнароднага ўзаемадзеяння ў сельскагаспадарчай і харчовай сферы.
 
 
18 студзеня 2019 г. кіраўнік беларускай дэлегацыі прыняў удзел у XII Берлінскай канферэнцыі міністраў сельскай гаспадаркі і прадставіў падыходы Рэспублікі Беларусь у рамках тэматычнай сесіі «Гандаль як заклад глабальнай харчовай бяспекі».
 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці