:

Пра рабочы візіт Пасла Беларусі ў Германіі ў федэральную зямлю Бадэн-Вюртэмберг

04.03.2020 г.

2-3 сакавіка 2020 г. Пасол Беларусі ў ФРГ Дзяніс Сідарэнка наведаў з рабочай паездкай федэральную зямлю Бадэн-Вюртэмберг.

У рамках візіту кіраўнік беларускай дыпламатычнай місіі правёў сустрэчы з Міністрам юстыцыі і еўрапейскіх спраў Бадэн-Вюртэмберга Гіда Вольфам і намеснікам старшыні Ландтага дадзенай федэральнай зямлі Сабінай Курц, а таксама ў Прамыслова-гандлёвай палаце рэгіёну Штутгарт.

У ходзе размоў Пасол давёў да суразмоўцаў інфармацыю аб палітычным і сацыяльна-эканамічным развіцці Беларусі, прадставіў інвестыцыйны і турыстычны патэнцыял краіны. Адбыўся абмен думкамі аб магчымасцях актывізацыі супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Бадэн-Вюртэмберг ў розных галінах.

Асаблівая ўвага была ўдзелена пытанню развіцця ўзаемадзеяння па выкарыстанні гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага ўзаемадзеяння, а таксама нарошчванню кантактаў у навукова-адукацыйнай сферы і па лініі пабрацімскіх сувязяў.
 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці