:

Аб сустрэчы Пасла Беларусі Д.Сідарэнкі з парламенцкім дзяржаўным сакратаром Федэральнага міністэрства адукацыі і навуковых даследаванняў ФРГ Т.Рахелем

17.07.2018 г.

16 ліпеня 2018 г. Пасол Рэспублікі Беларусь у Федэратыўнай Рэспубліцы Германія Дзяніс Сідарэнка сустрэўся з парламенцкім дзяржаўным сакратаром Федэральнага міністэрства адукацыі і навуковых даследаванняў ФРГ Томасам Рахелем.

У ходзе сустрэчы бакі абмеркавалі стан беларуска-германскага супрацоўніцтва ў навукова-тэхнічнай, інавацыйнай і адукацыйнай сферах, а таксама перспектыўныя кірункі яго актывізацыі. Асаблівая ўвага была ўдзелена ўзаемадзеянню па лініі двухбаковай рабочай групы па навукова-тэхнічным супрацоўніцтве, а таксама ўдзелу Беларусі ў Балонскім працэсе.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці