:

Aб сустрэчы Пасла Д.Сідарэнкі ў Федэральным саюзе нямецкай прамысловасці

19.07.2018 г.

18 ліпеня 2018 г. Пасол Рэспублікі Беларусь у ФРГ Дзяніс Сідарэнка правёў сустрэчу з членам праўлення Федэральнага саюза нямецкай прамысловасці (Bundesverband der Deutschen Industrie) Штэфанам Маірам, які знаходзіцца ў г.Берліне.

Падчас бяседы былі абмяркованы пытанні, якія звязаны з сацыяльна-эканамічным развіццём Рэспублікі Беларусь, актуальным станам і перспектывамі беларуска-нямецкага гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва.

Адбыўся абмен думкамі аб рэалізацыі кітайскай ініцыятывы «Новага шоўкавага шляху», а таксама магчымым узаемадзеянні паміж Еурапейскім саюзам і Еуразійскім эканамічным саюзам.

Асабліва ўважліва былі разгледжаны магчымасці ўдзелу нямецкіх прамысловых кампаній у рэалізацыі кааперацыйных праектаў з беларускімі партнёрамі.
 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці