:

Аб сустрэчы Пасла Беларусі ў Германіі Д.Сідарэнкі з Прэм’ер-міністрам федэральнай зямлі Брандэнбург Д.Войдке

06.02.2017 г.

6 лютага 2017 г. у г.Патсдаме адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у ФРГ Дзяніса Сідарэнкі з Прэм’ер-міністрам федэральнай зямлі Брандэнбург Дытмарам Войдке.

У ходзе гутаркі былі абмеркаваны шляхі актывізацыі і пашырэння супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і федэральнай зямлей Брандэнбург, перш за ўсе ў таргова-эканамічнай і навукова-тэхнічнай галінах.

Былі дасягнуты дамоўленасці правесці інвентарызацыю існуючых праектаў узаемадзеяння, стварыць дадатковыя магчымасці для кантактаў прадстаўнікоў бізнеса і навукоўцаў дзвюх краін, больш эфектыўна задзейнічаць інстытут пабрацімскіх сувязяў. У прыватнасці, нямецкі бок прапанаваў наладзіць кааперацыю паміж беларускімі навукова-практычнымі ўстановамі і Патсдамскім інстытутам імя Х.Платтнера, які спецыялізуецца на ўкараненні сучасных цыфравых тэхналогій у прамысловую вытворчасць.

Прэм’ер-міністр Брандэнбурга таксама адзначыў важную ролю Беларусі ў рэгіене і ў развіціі дыялогу паміж Заходам і Усходам.
 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці