:

Аб удзеле Пасла Рэспублікі Беларусь у ФРГ Д.Сідарэнкі ў прыёме ад імя Федэральнага прэзідэнта ФРГ

14.01.2019 г.
14 студзеня 2019 г. Пасол Рэспублікі Беларусь у ФРГ Д.Сідарэнка прыняў удзел у штогадовым навагоднім прыёме ад імя Федэральнага прэзідэнта ФРГ Ф.-В.Штайнмаера для кіраўнікоў акрэдытаваных у г.Берлине дыпмісій.

У рамках прыёму адбыліся размовы Пасла з прадстаўнікамі Ведамства Федэральнага прэзідэнта і Бундэстага Германіі, а таксама кіраўніцтва МЗС і Міністэрства эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця ФРГ, у ходзе якіх былі абмеркаваны шэраг пытанняў двухбаковага і рэгіянальнага парадку дня.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці