:

Аб удзеле ў мерапрыемствах з нагоды Дня Перамогі

09.05.2019 г.

   

8-9 мая 2019 г. супрацоўнікі Пасольства Рэспублікі Беларусь у Германіі ўзялі ўдзел у шэрагу памятных мерапрыемстваў у г.Берліне з нагоды Дня Перамогі і 74-годдзя заканчэння Другой сусветнай вайны.

   
 

9 мая Пасол Беларусі ў Германіі Дзяніс Сідарэнка ўсклаў вянкі да манументаў загінулым савецкім воінам у мемарыяльных комплексах Трэптаў-парк і Ціргартэн. Ва ўрачыстых цырымоніях прынялі ўдзел паслы краін СНД, прадстаўнікі Бундэстагу і МЗС ФРГ, супрацоўнікі замежных дыпламатычных прадстаўніцтваў, ваенных аташатаў, сябры палітычных партый, грамадскіх арганізацый і СМІ Германіі, суайчыннікі.

   

8 мая кіраўнік дыпмісіі сумесна з прадстаўнікамі дыпламатычнага корпусу ў ФРГ прыняў удзел у жалобным мітынгу на брытанскіх вайсковых могілках г.Берліна ў памяць аб загінулых воінах армій Антыгітлераўскай кааліцыі.

Супрацоўнікі Пасольства 8 мая таксама ўсклалі вянкі ў памяць аб загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны савецкіх салдатах у мемарыяльным комплексе Шонхольцэр-Хайдэ ў раёне Панкоў (г.Берлін), ля манументаў загінулым савецкім воінам у раёне Марцан-Хэлерсдорф (г.Берлін) і ў г.Патсдаме, ушанавалі памяць загінуўшых у гады Другой сусветнай вайны вязняў канцэнтрацыйнага лагеру «Ліхтэрфельдэ».

     

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці