:

Аб памятным вечары з нагоды 75-годдзя знішчэння Мінскага гета

26.10.2018 г.

25 кастрычніка 2018 г. у Пасольстве Рэспублікі Беларусь у Германіі прайшоў памятны вечар, прысвечаны 75-годдзю знішчэння Мінскага гета.

Мерапрыемства выклікала значную зацікаўленнасць. У ім узялі ўдзел каля 60 гасцей, у тым ліку прадстаўнікі МЗС, Бундэстагу ФРГ, замежных дыпламатычных прадстаўніцтваў, габрэйскіх грамадскіх арганізацый, германскіх палітычных і грамадскіх фондаў, СМІ, навучэнцы Гумбальдтскага універсітэту, беларускія суайчыннікі.

З прывітальным словам перад прысутнымі выступіў Пасол Рэспублікі Беларусь у Германіі Дзяніс Сідарэнка, які падкрэсліў выключную важнасць захавання гістарычнай памяці аб ахвярах Другой сусветнай вайны, у тым ліку аб ахвярах Халакосту.

 

Сваімі ўспамінамі пра падзеі і трагедыю Мінскага гета падзялілася яго малалетняя вязніца Таццяна Усялюбская. Дакументальныя сведчанні знішчэння гета прадставіла беларускі гісторык, былая дырэктар Музея гісторыі і культуры габрэяў Беларусі Іна Герасімава. Дыскусію мадэравала выканаўчы дырэктар Дортмундскага міжнароднага адукацыйнага цэнтру Астрыд Зам.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці