:

Аб сустрэчы Пасла ў Федэральным міністэрстве харчавання і сельскай гаспадаркі Германіі

05.03.2020 г.

5 сакавіка 2020 г. Пасол Беларусі ў ФРГ Дзяніс Сідарэнка сустрэўся з Парламенцкім дзяржаўным сакратаром Федэральнага міністэрства харчавання і сельскай гаспадаркі Германіі Уве Файлерам.

У ходзе размовы былі абмеркаваны шляхі інтэнсіфікацыі ўзаемадзеяння паміж Беларуссю і Германіяй у сферы сельскай гаспадаркі і харчавання, у прыватнасці магчымасці нарошчвання аб’ёмаў двухбаковага тавараабароту і абмену прафесійным вопытам.

Пазітыўную ацэнку бакоў атрымала шматгадовая практыка арганізацыі стажыровак беларускіх спецыялістаў аграрнага сектара ў Германіі ў рамках пагаднення паміж профільнымі міністэрствамі дзвюх краін.

Асобная ўвага была нададзена ўзаемнаму ўдзелу ў штогадовых галіновых мерапрыемствах – Міжнароднай сельскагаспадарчай выставе «Зялёны тыдзень» у Германіі і Міжнароднай спецыялізаванай сельскагаспадарчай выставе «Белагра» ў Беларусі.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці