:

Аб удзеле прадстаўнікоў Пасольства Беларусі ў Германіі ў памятных мерапрыемствах, прысвечаных памяці ахвяр Другой сусветнай вайны

20.04.2018 г.

Прадстаўнікі Пасольства Беларусі ў Германіі ўзялі ўдзел у шэрагу мерапрыемстваў, прысвечаных памяці ахвяр Другой сусветнай вайны.

     

Пры садзейнічанні Пасольства 10 красавіка 2018 г. сталіцу ФРГ наведаў хор былых малалетніх вязняў нацысцкіх канцэнтрацыйных лагераў «Лёсы» (г.Мінск). Удзельнікі хору ўсклалі вянок і выступілі каля манумента «Воін-вызваліцель» у Трэптаў-парку, а таксама былі прынятыя ў Германска-Расійскім музеі «Берлін-Карлсхорсте», у сценах якога 8 мая 1945 г. быў падпісаны Акт аб безумоўнай капітуляцыі Германіі, які азнаменаваў завяршэнне Вялікай айчыннай вайны і Другой сусветнай вайны ў Еўропе.

11 красавіка 2018 г., ва Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў, калектыў «Лёсы» прыняў удзел мітынгу-рэквіеме, прысвечаным 73-й гадавіне вызвалення канцэнтрацыйнага лагера «Бухенвальд» (федэральная зямля Цюрынгія). Члены калектыву ўшанавалі памяць загінулых, ўсклалі вянок каля памятнай пліты ахвярам канцлагера. Беларускай дэлегацыі была ўрачыста перададзена урна з зямлёй і калючым дротам з былога канцлагера для захоўвання ў крыпце Храма-Помніка ў гонар Усіх Святых у г.Мінску.

 

У гэты ж дзень адбыліся памятныя мерапрыемствы, прысвечаныя 73-й гадавіне вызвалення канцэнтрацыйнага лагера «Миттельбау-Дора» (федэральнай зямлі Цюрынгія) з удзелам Міністра-прэзідэнта Цюрынгіі Б.Рамелава. Ад імя дыпмісіі ля мемарыяла загінулым зняволеным, што знаходзіцца каля былога крэматорыя, быў ускладзены вянок.

   

14 красавіка 2018 г. Пасол Беларусі ў ФРГ Д.Сідарэнка разам з ваенным аташэ І.Клімянковым прынялі ўдзел ва ўрачыстай цырымоніі, прысвечанай 73-й гадавіне бітвы на Зееловских вышынях.

    

15 красавіка 2018 г беларускія дыпламаты ўшанавалі памяць ахвяр нацызму ў мемарыяльных комплексах «Бухенвальд», «Берген-Бельзен» (федэральная зямля Ніжняя Саксонія) і «Гардэлеген» (федэральная зямля Саксонія-Анхальт). На памятным мерапрыемстве ў «Бухенвальдзе» прысутнічаў былы вязень Андрэй Маісеенка.
 

   

  

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці