:

Аб мерапрыемствах з нагоды 75-годдзя вызвалення Рэспублікі Беларусь у г.Берліне

27.06.2019 г.

26 чэрвеня 2019 г. у г.Берліне ў Расійскім доме навукі і культуры (РДНК) адбылося ўрачыстае адкрыццё фотавыставы Беларускага тэлеграфнага агенцтва (БелТА) «Беларусь памятае. 75 імгненняў вайны», прымеркаванай да 75-годдзя вызвалення Беларусі.

З прывітальным словам да прысутных звярнуліся Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у ФРГ Дзяніс Сідарэнка і генеральны дырэктар БелТА Ірына Акуловіч, якія акцэнтавалі выключную значнасць гэтай падзеі для беларускага народа, станаўлення і развіцця сучаснай Беларусі.

У ходзе мерапрыемства былой вязніце Мінскага гета Таццяне Усялюбскай быў ўручаны юбілейны медаль «75 гадоў вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў».

Пасля ўрачыстай цырымоніі адкрыцця выставы «Беларусь памятае. 75 імгненняў вайны» у РДНК быў таксама арганізаваны паказ вядомай ваеннай драмы рэжысёра Элема Клімава паводле сцэнарыя беларускага пісьменніка Алеся Адамовіча «Ідзі і глядзі», прысвечанай трагічным падзеям у гады Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Беларусі.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці