:

Аб рабочым візіце Пасла Д.Сідарэнкі ў федэральную зямлю Саксонія-Анхальт

03.04.2018 г.

3 красавіка 2018 г. Пасол Рэспублікі Беларусь у ФРГ Дзяніс Сідарэнка наведаў федэральную зямлю Саксонія-Анхальт і правёў сустрэчы з Прэм'ер-міністрам зямлі Райнэрам Хазелофам, старшынёй ландтага Габрыэлай Бракебуш і обер-бургамістрам г.Магдебурга Лутцам Трумперам.

       

          Foto: Staatskanzlei und  Ministerium
          für Kultur des
Landes Sachsen-Anhalt

Падчас сустрэч Пасол давёў суразмоўцам інфармацыю аб палітычным і сацыяльна-эканамічным развіцці Беларусі, прадставіў інвестыцыйны і турыстычны патэнцыял краіны, выказаў падзяку нямецкаму боку за гуманітарную дапамогу, што аказваецца на працягу дзесяцігоддзяў грамадскімі арганізацыямі Саксоніі-Анхальт беларускім дзецям з рэгіёнаў, пацярпелых ад аварыі на ЧАЭС.

            

Бакі абмеркавалі магчымасці актывізацыі дзелавога супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Саксоніяй-Анхальт, а таксама ўзаемадзеяння ў сферы адукацыі. Асобная ўвага была ўдзелена падрыхтоўцы да 10-й Беларуска-германскай канферэнцыі гарадоў-пабрацімаў, правядзенне якой плануецца ў нямецкім горадзе Вітэнбэргу, які знаходзіцца ў Саксоніі-Анхальт, восенню 2018 года.
 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці