:

Аб святкаванні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь у г.Берліне

25.06.2019 г.

25 чэрвеня 2019 г. у г.Берліне адбыўся дыпламатычны прыём з нагоды Нацыянальнага свята Рэспублікі Беларусь – Дня Незалежнасці (Дня Рэспублікі).

Ва ўрачыстым мерапрыемстве, арганізаваным Пасольствам Беларусі ў Германіі, прынялі ўдзел дэпутаты Бундэстага ФРГ, прадстаўнікі дзяржаўных органаў, бізнесу, гарадоў-пабрацімаў, даследчых інстытутаў і грамадскіх арганізацый Германіі, кіраўнікі і супрацоўнікі замежных дыпламатычных місій, суайчыннікі.

З прывітальным словам да прысутных звярнуўся Пасол Рэспублікі Беларусь у ФРГ Дзяніс Сідарэнка. У сваім выступе ён падкрэсліў станоўчую дынаміку развіцця беларуска-германскіх адносін, у тым ліку ў гандлёва-эканамічнай і інвестыцыйнай галінах. Прыцягнуў увагу да шэрагу істотных падзей у 2019 годзе для Рэспублікі Беларусь, уключаючы 75-ю гадавіну вызвалення Беларусі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны, 100-годдзе стварэння Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі і 100-годдзе дыпламатычнай службы Рэспублікі Беларусь. Асабіста была асветлена тэматыка правядзення ў Беларусі II Еўрапейскіх гульняў.

Госці таксама атрымалі магчымасць пазнаёміцца з беларускай нацыянальнай музыкай у выкананні акардэаніста-віртуоза Ігара Квашэвіча.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці