:

Рабочы візіт Пасла Д.Сідарэнкі ў федэральную зямлю Паўночны Рэйн-Вестфалія

24.09.2019 г.

23 верасня 2019 г. Пасол Рэспублікі Беларусь у ФРГ Дзяніс Сідарэнка наведаў федэральную зямлю Паўночны Рэйн-Вестфалія і правёў у яе сталіцы г.Дзюсельдорфе сустрэчу з міністрам па справах Федэрацыі, Еўропы, міжнародных пытаннях Штэфанам Хольтхаф-Пфёртнэрам.

У ходзе сустрэчы Пасол давёў інфармацыю пра палітычнае і сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі, інвестыцыйны патэнцыял краіны, магчымыя накірункі развіцця супрацоўніцтва з Паўночным Рэйнам-Вестфаліяй ў розных галінах на рэгіянальным узроўні.

Кіраўнік дыпмісіі таксам наведаў гандлёва-прамысловую палату г.Дзюсельдорфа. Падчас сустрэчы з выканаўчым дырэктарам па міжнародных справах Феліксам Нойгартам абмеркаваны перспектывы ўзаемадзеяння Беларусі з Паўночным Рэйнам-Вестфаліяй у гандлёва-эканамічнай і інвестыцыйнай галінах як на двухбаковым узроўні, так і па лініі ЕАЭС.

У ходзе візіту Пасол наведаў у Дзюсельдорфе беларускага суайчынніка-ветэрана Мацвея Юдовіча, якому ўручыў памятны медаль “75-год вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці