:

Аб правядзенні Трэцяга Беларуска-Германскага эканамічнага форуму ў г.Мітвайда

06.11.2019 г.

5 лістапада 2019 г. на базе Універсітэта прыкладных навук г.Мітвайда прайшоў Трэці Беларуска-Германскі эканамічны форум, які быў арганізаваны пры падтрымцы Парламенцкага форуму па сувязях з краінамі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы ландтага Саксоніі і Універсітэта прыкладных навук г.Мітвайда.

Мерапрыемства адкрылі старшыня ландтага Саксоніі Маціяс Рёслер і Пасол Рэспублікі Беларусь у ФРГ Дзяніс Сідарэнка.

З улікам скразной тэмы сёлетняга форуму – «Інтэрнацыяналізацыя адукацыі як залог эканамічнага прагрэсу» – у цэнтры ўвагі знаходзіліся пытанні сучасных міравых тэндэнцый у галіне адукацыі, магчымасці пашырэння супрацоўніцтва ў дадзенай сферы паміж Беларуссю і Германіяй у кантэксце перспектыўнага развіцця двухбаковага гандлëва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва.

Беларускімі ўдзельнікамі форуму асноўны акцэнт быў зроблены на развіцці рынка адукацыйных паслуг у Рэспубліцы Беларусь, беларускім вопыце падрыхтоўкі кадраў у сферах вышэйшай и прафесійна-тэхнічнай адукацыі, новых магчымасцях сучаснай адукацыі як інструмента забеспячэння эканамічнага росту.

У форуме прынялі ўдзел каля 100 прадстаўнікоў кампаній і арганізацый, вышэйшых навучальных устаноў Беларусі і Германіі, дэпутаты ландтага федэральнай зямлі Саксонія.

Беларускія ўдзельнікі форуму азнаëміліся з работай Інстытута лазерных тэхналогій і медыя-цэнтра Універсітэта прыкладных навук г.Мітвайда.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці