:

Аб удзеле ў Гановерскай прамысловай ярмарцы

02.04.2019 г.

31 сакавіка 2019 г. Пасол Беларусі ў ФРГ Д.Сідарэнка прыняў удзел у афіцыйным адкрыцці Гановерскай прамысловай ярмаркі, у рамках якой выступілі Федэральны канцлер Германіі А.Меркель і Прэм׳ер-міністр Швецыі С.Левэн (у 2019 годзе Швецыя з׳яўляецца краінай-партнёрам выстаўкі).

1 красавіка 2019 г. кіраўнік дыпмісіі наведаў стэнд Рэспублікі Беларусь на Гановерскай прамысловай ярмарцы, арганізаваны Нацыянальным агенцтвам інвестыцый і прыватызацыі Рэспублікі Беларусь і CЗАТ «Кампанія па развіцці індустрыяльнага парка Вялікі камень», на якім прадстаўлены магчымасці для інвестыцый у нашу краіну. Кіраўнік Пасольства таксама азнаёміўся з асобными экспазіцыямі айчынных кампаній «Rozum Robotics» (робаты для аўтаматызацыі вытворчасці на прадпрыемствах), ЗАТ «Рэмеза» (кампрэсарная тэхніка) і навукова-вытворчага аб׳яднання «ТАСПА» (высокаэфектыўныя цеплаабменнікі).

Акрамя новых тэхналогій у розных галінах прамысловасці ў гэтым годзе на ярмарцы прадстаўлены таксама распрацоўкі ў такіх галінах, як аўтаматызацыя, IT-тэхналогіі, энэргетыка і інш.

У Гановерскай прамысловай ярмарцы традыцыйна прымаюць удзел каля 6 тыс. экспанентаў з больш чым 70 краін свету. Колькасць наведвальнікаў дасягае 200 тыс. чалавек.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці