:

Аб рабочым візіце Пасла Д.Сідарэнкі ў федэральную зямлю Саксонія

08.05.2018 г.

8 мая 2018 г. Пасол Рэспублікі Беларусь у ФРГ Дзяніс Сідарэнка наведаў федэральную зямлю Саксонія і правёў у г.Дрэздене сустрэчу з Прэм'ер-міністрам зямлі Міхаэлем Крэчмерам, у якой таксама прыняў удзел Дзяржаўны міністр юстыцыі Саксоніі, старшыня Парламенцкага форуму Цэнтральнай і Усходняй Еўропы Себасцьян Гемкаў .

У ходзе гутаркі былі абмеркаваны перспектывы развіцця супрацоўніцтва Беларусі і Саксоніі ў розных галінах, у тым ліку ў сферы адукацыі, эканомікі і інвестыцый. Адбыўся абмен думкамі аб ходзе падрыхтоўкі шэрагу беларуска-саксонскіх мерапрыемстваў і візітаў у 2018 годзе, уключаючы візіт у Рэспубліку Беларусь дэлегацыі Парламенцкага форуму Цэнтральнай і Усходняй Еўропы і двухбаковы эканамічны форум на базе Вышэйшай школы г.Митвайда.

З улікам насычанасці і рознапланавасці беларуска-саксонскага супрацоўніцтва Д.Сідарэнка выказаў таксама зацікаўленасць у заснаванні ў перспектыве партнёрства паміж Беларуссю і Саксоніяй.

Пасол Беларусі асобна выказаў падзяку грамадскім арганізацыям Саксоніі за шматгадовую гуманітарную дапамогу, што аказваецца на працягу дзесяцігоддзяў беларускім пацярпелым ад аварыі на ЧАЭС.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці