Language

Галоўная Пасольства Навіны

Аб удзеле намесніка Міністра замежных спраў Беларусі Я.Шэстакова ў Беларускім эканамічным форуме ў Баварыі

14.11.2019

13 лістапада 2019 г. у г.Мюнхене, адбыўся эканамічны форум, прысвечаны магчымасцям гандлëва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва з Рэспублікай Беларусь. У мерапрыемстве, якое было арганізавана Генеральным консульствам у г.Мюнхене і Пасольствам Рэспублікі Беларусь у ФРГ (г.Берлін) ва ўзаемадзеянні з Міністэрствам эканомікі, зямельнага развіцця і энергетыкі Баварыі, Прамыслова-гандлëвай палатай Мюнхена і Верхняй Баварыі, Баварскім зямельным банкам, прынялі ўдзел больш за 100 прадстаўнікоў дзелавых колаў Германіі. 

З асноўным дакладам у ходзе пленарнай часткі форума выступіў намеснік Міністра замежных спраў, сустаршыня Беларуска-германскай рабочай групы па гандлю і інвестыцыях Яўген Шэстакоў.
 
 
З боку Беларусі ў мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел Пасол Беларусі ў Германіі Дзяніс Сідарэнка, старшыня Беларускай гандлëва-прамысловай палаты Уладзімір Улаховіч, Генеральны консул Беларусі ў Мюнхене Андрэй Кулажанка, прадстаўнікі адміністрацыі СЭЗ «Брэст», СЗАТ «Кампанія па развіцці Індустрыяльнага парка», Беларускай чыгункі, ААТ «АСБ «Беларусбанк». 
 
Нямецкі бок на форум прадстаўлялі Міністр эканомікі, зямельнага развіцця і энергетыкі Баварыі Хуберт Айвангер, супрацоўнікі Прамыслова-гандлëвай палаты Мюнхена і Верхняй Баварыі, Баварскага зямельнага банка, Усходняга камітэта германскай эканомікі, Прадстаўніцтва нямецкай эканомікі ў Рэспубліцы Беларусь, баварскіх кампаній з розных галін эканомікі. 
 
 
У рамках форума былі арганізаваны дыскусійныя тэматычныя секцыі, прысвечаныя, у прыватнасці, паспяховым прыкладам развіцця бізнэсу ў Беларусі, магчымасцям двухбаковага супрацоўніцтва ў фінансава-банкаўскай сферы, транспартна-лагістычнаму патэнцыялу Рэспублікі Беларусь у кантэксце рэалізацыіі ініцыятывы «Адзін пояс, адзін шлях». 
 
У рамках свайго візіту ў г.Мюнхен намеснік Міністра замежных спрау Рэспублікі Беларусь Я.Шэстакоў сустрэўся з Міністрам эканомікі, зямельнага развіцця і энергетыкі Баварыі Х.Айвангерам, правëў перамовы з кіраўнікамі некаторых баварскіх кампаній, якія зацікаўлены ў рэалізацыі інвестыцыйных праектаў у Рэспубліцы Беларусь. 
 
 
Сярод 16 федэральных зямель Германіі Баварыя займае трэцяе месца па аб'ëму тавараабароту з Беларуссю, які ў 2018 годзе склаў 228,3 млн. еўра і перавысіў паказчыкі двухбаковага гандлю з многімі еўрапейскімі дзяржавамі.