:

Беларускія вытворцы прымаюць удзел у Міжнароднай спецыялізаванай выставе «Агрытэхніка-2019»

12.11.2019 г.

З 10 па 16 лістапада 2019 г. у нямецкім Гановеры праходзіць адна з найбуйнейшых у свеце спецыялізаваных выстаў сельскагаспадарчай тэхнікі «Agritechnica».

Тэхналагічныя дасягненні дэманструюць каля 2800 экспанентаў з 51 краіны свету. Тэмай выставы 2019 года стала «Глабальная сельская гаспадарка – лакальная адказнасць» (Global Farming – Local Responsibility).
 
Рэспубліка Беларусь прадстаўлена трымя стэндамі беларускіх вытворцаў – ААТ «МТЗ», ААТ «Гомсельмаш» і АТТ «Амкадор», на якіх дэманструюцца як мадэрнізаваныя серыйныя машыны, так і новыя ўзоры сельскагаспадарчай тэхнікі. 
 
 
У прыватнасці, прадстаўлены прататып новага трактара «BELARUS-742», які адказвае еўрапейскім экалагічным стандартам «Stage V». Плануецца, што названая мадэль у перспектыве стане базавай пры стварэнні сямейства трактароў магутнасцю ад 50 да 75 конскіх сіл. 
 
 
Таксама экспануецца малагабарытны серыйны трактар «BELARUS-622» у спецыяльным выкананні для лыжных трас. Пры гэтым дадзеная мадэль можа выкарыстоўвацца таксама ў камунальнай сферы і лясной гаспадарцы. 
 
ААТ «Гомсельмаш» прадставіў новую мадэль экакамбайна на газавым паліве «Палессе GS 4218 CNG». 
 
 
Навінкі беларускай тэхнікі выклікалі вялікую зацікаўленасць у наведвальнікаў выставы.
 
11 лістапада 2019 г. стэнды беларускіх вытворцаў наведаў Пасол Беларусі ў ФРГ Дзяніс Сідарэнка, які абмеркаваў з прадстаўнікамі айчынных прадпрыемстваў перспектывы пашырэння экспарту беларускай тэхнікі ў Германію.
 
 
 
 
 
 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці