:

Аб другім пасяджэнні Стратэгічнай кансультатыўнай групы Беларусь – Германія

02.06.2020 г.

2 чэрвеня 2020 г. у фармаце відэаканферэнцыі адбылося другое пасяджэнне Стратэгічнай кансультатыўнай групы Беларусь – Германія пад старшынствам намесніка Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Алега Краўчанкі і Упаўнаважанага Міністэрства замежных спраў ФРГ па Усходняй Еўропе, Каўказу і Цэнтральнай Азіі Міхаэля Зіберта.

Да даведкі: Стратэгічная кансультатыўная група Беларусь – Германія створана ў адпаведнасці з дамоўленасцямі паміж міністрамі замежных спраў Беларусі Уладзімірам Макеем і Германіі Хайка Маасам, дасягнутымі ў г.Берліне ў кастрычніку 2019 г. У яе склад уваходзяць прадстаўнікі ўрадавых, парламенцкіх, эканамічных, навуковых і грамадскіх колаў дзвюх краін . Першае пасяджэнне Групы прайшло 12 лютага 2020 г. у г.Берліне.

У ходзе відэаканферэнцыі адбыўся прадметны абмен думкамі паміж членамі Групы аб магчымасцях пашырэння і прыярытэтах супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Германіяй у галіне палітыкі, бяспекі, эканомікі, энергетыкі, цыфравізацыі, экалогіі і ўстойлівага развіцця, у тым ліку ў кантэксце эпідэміі каранавіруса.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці