:

Аб 17-м пасяджэнні Беларуска-Германскай рабочай групы па гандлі і інвестыцыях

26.02.2020 г.

26 лютага 2020 г. у г. Лейпцыгу (федэральная зямля Саксонія) адбылося 17-е пасяджэнне Беларуска-Германскай рабочай групы па гандлі і інвестыцыях.

http://mfa.gov.by/upload/20.02.26_shestakov_germany.jpg

Беларускую дэлегацыю ўзначаліў намеснік Міністра замежных спраў Яўген Шэстакоў. У яе склад увайшлі Пасол Рэспублікі Беларусь у ФРГ Дзяніс Сідарэнка, прадстаўнікі Міністэрства замежных спраў, Нацыянальнага агенцтва інвестыцый і прыватызацыі, Беларускай гандлёва-прамысловай палаты, Парка высокіх тэхналогій, Беларускай універсальнай таварнай біржы, Свабоднай эканамічнай зоны «Брэст», ААТ «АСБ Беларусбанк», СЗАТ «Кампанія па развіцці індустрыяльнага парка».

http://mfa.gov.by/upload/20.02.26_shestakov_germany_1.jpg

У склад германскай дэлегацыі на чале з дырэктарам дэпартамента знешнеэканамічнай палітыкі Федэральнага міністэрства эканомікі і энергетыкі Экхардам Францам увайшлі Пасол ФРГ у Рэспубліцы Беларусь Манфрэд Хутэрэр, прадстаўнікі кіраўніцтва Усходняга камітэта германскай эканомікі – Асацыяцыі германскай эканомікі па супрацоўніцтве з краінамі Усходняй Еўропы, Германскага энэргетычнага агенцтва (DENA), Германскай эканамічнай групы ў Беларусі, Прадстаўніцтва нямецкай эканомікі ў Рэспубліцы Беларусь. 

Парадак дня ахопліваў шырокі спектр пытанняў двухбаковага гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва, узаемадзеяння ў галіне лагістыкі, банкаўска-крэдытнай сферы, арганізацыі праграм павышэння кваліфікацыі для беларускіх спецыялістаў у ФРГ.

http://mfa.gov.by/upload/20.02.26_shestakov_germany_2.jpg

Падчас пасяджэння былі абмяркаваны перспектывы нарошчвання беларуска-германскага таваразвароту, пашырэння прысутнасці германскага бізнесу ў Беларусі, у тым ліку ў зонах з прэферэнцыяльным інвестыцыйным рэжымам.

Асаблівая ўвага была нададзена перспектывам актывізацыі супрацоўніцтва кампаній абедзвюх краін у галіне інфармацыйных тэхналогій з акцэнтам на выкарыстанне магчымасцей Парка высокіх тэхналогій. 

Дадзена пазітыўная адзнака супрацоўніцтву ў сферы энергетыкі, уключаючы абмен вопытам па пытаннях энергаэфектыўнасці. 

Члены беларускай дэлегацыі падрабязна інфармавалі германскіх калег аб сістэмных кроках Урада Беларусі дзеля ўдасканалення інвестыцыйнага клімату ў краіне.

Абодва бакі канстатавалі істотны патэнцыял для далейшага нарошчвання ўзаемнага гандлю, у тым ліку за кошт рэалізацыі ў Беларусі новых інвестыцыйных праектаў з удзелам германскага бізнесу. 

Беларуская дэлегацыя прадставіла таксама прыярытэты старшынства нашай краіны ў Еўразійскім эканамічным саюзе ў 2020 годзе. 

У той жа дзень адбылося чарговае пасяджэнне Дзелавога савета «Беларусь-Саксонія», які быў заснаваны ў 2009 годзе сумесна Беларускай гандлёва-прамысловай палатай і Прамыслова-гандлëвай палатай г. Лейпцыга.

http://mfa.gov.by/upload/20.02.26_shestakov_germany_3.jpg

Па прапанове германскага боку беларуская дэлегацыя наведала размешчаную ў Саксоніі вытворчасць аднаго з вядучых аўтамабільных канцэрнаў Германіі «БМВ», дзе азнаëмілася з сучаснымі тэхналогіямі вырабу аўтамабіляў з гібрыдным прывадам і электрамабіляў.

 

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці