:

Пра падпісанне пабрацімскага пагаднення паміж Магілёвам і Лютерштадт-Вітэнбергам

31.10.2019 г.

30 кастрычніка 2019 г. у гістарычным будынку ратушы горада Лютерштадт-Вітэнбергу (федэральная зямля Саксонія-Анхальт) старшыня Магілёўскага гарадскога выканаўчага камітэта Уладзімір Цумараў і вітэнбэрскі обербургамістр Торстэн Цугехёр падпісалі Дагавор аб пабрацімстве паміж згаданымі гарадамі Беларусі і Германіі.

Ва ўрачыстай цырымоніі падпісання прынялі ўдзел прэм’ер-міністр федэральнай зямлі Саксонія-Анхальт Райнэр Хазелаф, Пасол Рэспублікі Беларусь у ФРГ Дзяніс Сідарэнка, прадстаўнікі пабрацімскіх грамадзянскіх ініцыятыў Лютерштадт-Вітэнбэргу.

Падпісаны дагавор аб пабрацімстве стаў важным крокам у юрыдычным афармленні партнёрства паміж Магілёвам і Лютерштадт-Вітэнбергам, якое актыўна развіваецца ўжо звыш двух дзесяцігоддзяў.

Значны ўклад ва ўмацаванне культурных, адукацыйных і эканамічных сувязяў паміж двума гарадамі на ўзроўні грамадскага ўзаемадзеяння ўнесла вітэнбэрская ініцыятыва «Deutsch-Russländische Gesellschaft», у асаблівасці яе праектны каардынатар Хайнц Вемаер.

У гэты ж дзень былі таксама падпісаны пабрацімскія дагаворы Лютерштадт-Вітэнбэргу з бельгійскім Беверэнам і румынскім Медыяшам.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці