:

Аб перадачы бібліятэцы Бамбергскага універсітэта факсімільных выданняў “Кніжная спадчына Францыска Скарыны” і першага “Буквара”

22.11.2019 г.

22 лістапада 2019 г. адбылася ўрачыстая перадача Генеральным консулам Рэспублікі Беларусь у г.Мюнхене Андрэем Кулажанка “каляднага падарунка” бібліятэцы Бамбергскага ўніверсітэта ім. Отта Фрыдрыха – факсімільнага выдання “Кніжная спадчына Францыска Скарыны” і факсімільнага выдання першага “Буквара”.

Пераданы шматтомны фундаментальны збор змяшчае поўнае факсіміле надрукаваных Францыскам Скарынам у Празе і Вільні кніг. Выданне падрыхтавана Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і прысвечана 500-годдзю беларускага і ўсходнеславянскага кнігадрукавання.

Факсімільнае выданне першага “Буквара” выйшла ў 2018 годзе з нагоды 400-годдзя яго надруквання ў тыпагарфіі ў беларускім Еўі.

Бібліятэка, якая на сенняшні дзень належыць да Бабмергскага ўніверсітэта, заснаваная ў 1586 годзе, налічвае больша за 1,6 мільёна тамоў і з’яўляецца адной з буйных бібліятэк Баварыі.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці