:

Аб правядзенні ў г.Берліне мерапрыемстваў, прысвечаных II Еўрапейскім гульням у Мінску

12.06.2019 г.

11 чэрвеня 2019 у г.Берліне адбыліся прэс-канферэнцыя і прэзентацыйнае мерапрыемства ў фармаце ток-шоу, прысвечаныя II Еўрапейскім гульням у г.Мінску, якія асвятляліся галоўным спартыўным каналам ФРГ «Sport 1».

У мерапрыемствах прынялі ўдзел Зорны пасол II Еўрапейскіх гульняў, чатырохкратная беларуская алімпійская чэмпіёнка Дар'я Домрачава, Пасол Беларусі ў Германіі Дзяніс Сідарэнка, віцэ-прэзідэнт Нямецкага алімпійскага спартыўнага саюза Уша Шмітц, кіраўнік германска-беларускай парламенцкай групы Бундэстага Марк Хауптман, прадстаўнікі германскіх палітычных, дзелавых і спартыўных колаў, журналісты вядучых нямецкіх выданняў.

Удзельнікі і госці высока ацанілі гатоўнасць Рэспублікі Беларусь да правядзення Гульняў, уключаючы спартыўную інфраструктуру, адзначылі значную турыстычную і дзелавую прывабнасць Беларусі, адкрытасць краіны, выказалі пазітыўныя чаканні ў адносінах да ключавой мультыспартыўнай падзеі года ў Еўропе.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці