:

Аб удзеле ў памятных мерапрыемствах, прысвечаных 74-й гадавіне вызвалення канцэнтрацыйных лагераў на тэрыторыі Германіі

16.04.2019 г.

11 і 14 красавіка 2019 г. прадстаўнікі Пасольства Рэспублікі Беларусь у ФРГ і Генеральнага консульства ў г.Мюнхене прынялі ўдзел у мерапрыемствах з нагоды 74-й гадавіны вызвалення канцэнтрацыйных лагераў Равенсбрук, Заксэнхаўзэн, Бухенвальд, Міттельбау-Дора, Гардэлеген і Флоссенбюрг, у рамках якіх ушанавалі памяць іх ахвяраў, а таксама загінулых падчас іх вызвалення савецкіх воінаў і ваеннаслужачых армій саюзнікаў.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў памятнага мерапрыемства каля манументу загінулым савецкім воінам у г.Фюрстэнберг, дзе змяшчаўся канцэнтрацыйны лагер Равенсбрук, звярнуўся Пасол Рэспублікі Беларусь у Германіі Д.Сідарэнка. У сваёй прамове ён падкрэсліў, што злачынствы нацыянал-сацыялізму назаўжды застануцца глыбокай ранай у гісторыі Еўропы, а таксам акцэнтаваў унёсак народаў былога Савецкага саюзу, уключаючы беларусаў, у Перамогу над фашызмам.

Кіраўнік дыпмісіі таксама ўсклаў вянкі да памятных дошак ад імя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі, устаноўленых у памяць пра ахвяраў канцэнтрацыйных лагераў Равенсбрук і Заксэнхаўзэн.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці