Аб рабочай паездцы Пасла ў г.Гамбург
01.10.2019 г.30 верасня 2019 г. адбылася рабочая паездка Пасла Беларусі ў ФРГ Дзяніса Сідарэнкі ў г.Гамбург.
Кіраўнік беларускай дыпмісіі прыняў удзел у пасяджэнні камітэта па сувязям з Усходняй Еўропай Гандлëвай палаты г.Гамбурга і выступіў з дакладам па тэматыцы новых магчымасцяў для гандлëва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва з Рэспублікай Беларусь, пазіцыянавання краіны ў якасці вытворча-лагістычнага хаба ў рамках кітайскай ініцыятывы «Адзін пояс, адзін шлях».


Па запрашэнні «Расійска-нямецкай гандлëвай гільдыі», якая аб'ядноўвае прадстаўнікоў бізнэсу г.Гамбурга, якія супрацоўнічаюць з краінамі постсавецкай прасторы, Пасол сустрэўся з членамі дадзенай арганізацыі і адказаў на іх пытанні, якія закраналі, перш за ўсе, магчымасці пашырэння ўзаемадзеяння з Беларуссю ў розных галінах.
Дзяніс Сідарэнка правеў таксама сустрэчу з Ганаровым консулам Рэспублікі Беларусь у г.Гамбурге і Шлезвіг-Гальштэйне Рэнэ Шродарам, у ходзе якой урачыста ўручыў яму юбілейны медаль
«100 гадоў дыпламатычнай службы Беларусі».
