:

Аб правядзенні Дзён эканомікі Беларусі ў федэральнай зямлі Паўночны Рэйн-Вестфалія

01.10.2018 г.

1 кастрычніка 2018 г. у г.Люнене (федэральная зямля Паўночны Рэйн-Вестфалія, Германія) адбыўся Беларуска-германскі эканамічны форум, які стаў цэнтральным мерапрыемствам Дзён эканомікі Беларусі ў зямлі Паўночны Рэйн-Вестфалія.

 
Мерапрыемства было арганізавана пры падтрымцы аднаго з сусветных лідэраў у сферы абыходжання з адходамі — канцэрна «Рэмондыс», Беларуска-германскага няўрадавага савета дзелавога супрацоўніцтва, Усходняга камітэта-Усходнееўрапейскай асацыяцыі германскай эканомікі, Міністэрства эканомікі, інавацый, дыгіталізацыі і энергетыкі зямлі Паўночны Рэйн-Вестфалія, Прамыслова-гандлёвай палаты г.Дортмунд, Пасольства Беларусі ў Германіі.
 
 
Удзел у форуме ў Германіі прыняла прадстаўнічая беларуская дэлегацыя, у склад якой увайшлі прадстаўнікі кіраўніцтва Міністэрства эканомікі і Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі, шэрагу прадпрыемстваў і арганізацый жыллёва-камунальнай сферы, Нацыянальнага агенцтва інвестыцый і прыватызацыі, Беларускай гандлёва-прамысловай палаты, свабодных эканамічных зон «Брэст» і «Мінск».
 
 
З прывітальным словам да ўдзельнікаў форуму звярнуўся Пасол Рэспублікі Беларусі ў ФРГ Дзяніс Сідарэнка.
 
 
Асноўны акцэнт у ходзе мерапрыемства быў зроблены на прэзентацыю існуючых у Беларусі рамачных умоў вядзення бізнесу, новыя магчымасці для замежных інвестараў у розных галінах. Разгорнутыя выступленні па дадзенай тэме зрабілі намеснік Міністра эканомікі Матусевіч Д.Ф. і намеснік дырэктара Нацыянальнага агенцтва інвестыцый і прыватызацыі Дашук М.А.
 
Значная ўвага была ўдзелена таксама прыкладам паспяхова рэалізаваных у Беларусі інвестыцыйных праектаў з удзелам германскага капіталу, патэнцыялу для двухбаковай прамысловай кааперацыі.
 
У рамках знаходжання ў ФРГ члены беларускай дэлегацыі наведалі шэраг спецыялізаваных германскіх прадпрыемстваў па ўтылізацыі і перапрацоўцы розных відаў адходаў, правялі перамовы з кампаніямі з Германіі, зацікаўленымі ў рэалізацыі інвестыцыйнага праекта па стварэнні ў Рэспубліцы Беларусь дэпазітнай (закладной) сістэмы звароту аднаразовай спажывецкай упакоўкі.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці