Аб рабочым візіце Пасла Д.Сідарэнкі ў Гамбург
22.05.2019 г.21 мая 2019 г. Пасол Рэспублікі Беларусь у ФРГ Дзяніс Сідарэнка наведаў Вольны і ганзейскі горад Гамбург, які мае статус федэральнай зямлі ФРГ.
У рамках візіту кіраўнік беларускай дыпламатычнай місіі правёў сустрэчы з дзяржаўным саветнікам, упаўнаважанай Сената г.Гамбурга пры Федэрацыі, Еўрапейскім саюзе і па знешніх сувязях Анет Табара і ўпаўнаважаным па знешніх сувязях Гандлёвай палаты г.Гамбурга Робертам Лоранцам-Мэйерам.
Падчас сустрэч Пасол давёў да суразмоўцаў інфармацыю аб палітычным і сацыяльна-эканамічным развіцці Беларусі, прадставіў інвестыцыйны і турыстычны патэнцыял краіны.
Бакі абмеркавалі магчымасці актывізацыі супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Гамбургам. Асобная ўвага была ўдзелена пытанню развіцця ўзаемадзеяння па выкарыстанні гандлёва-эканамічнага і транзітнага патэнцыялу Беларусі і Гамбурга, а таксама запланаванаму візіту прадстаўнікоў дзелавых колаў Гамбурга ў Рэспубліку Беларусь у чэрвені 2019 г.
У ходзе знаходжання ў Гамбургу Д.Сидоренко таксама правёў размову з дэпутатам Еўрапейскага парламента, спікерам па пытаннях знешняй палітыкі сацыял-дэмакратычнай фракцыі Кнутам Флекенштайнам для абмену думкамі па тэматыцы беларуска-еўрапейскіх адносін і сітуацыі ў рэгіёне.
Візіт быў арганізаваны пры падтрымцы Ганаровага консула Рэспублікі Беларусь у Гамбургу і Шлезвіг-Гальштэйне Рэнэ Шродэра.