:

Аб святкаванні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

30.06.2017 г.

28 чэрвеня 2017 г. у г.Берлине адбыўся дыпламатычны прыём з нагоды Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, арганізаваны Пасольствам Беларусі ў Германіі.

У сваім выступе на ўрачыстым мерапрыемстве Пасол Рэспублікі Беларусь у ФРГ Д.Сідарэнка акцэнтаваў імкненне Беларусі да наладжвання сяброўскіх адносінаў з суседнімі дзяржавамі, ўклад краіны ва ўмацаванне бяспекі на рэгіянальным і міжнародным узроўні, а таксама існуючы патэнцыял для далейшага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Германіяй. Кіраўнік дыпмісіі выказаў асобную ўдзячнасць германскаму ўраду і грамадскім ініцыятывам краіны знаходжання за салідарнасць і шматгадовую дапамогу ў пераадоленні наступстваў аварыі на ЧАЭС.

З прывітальным словам таксама выступіў Упаўнаважаны МЗС ФРГ па краінах Усходняй Еўропы, Каўказа і Цэнтральнай Азіі А.Пешке.

У рамках святкавання Дня Рэспублiкi 29 чэрвеня 2017 г. у сталіцы Германіі прайшоў канцэрт Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага харэаграфічнага ансамбля «Харошкі», які прадставіў маштабную праграму музычна-харэаграфічнага шоу «Мы - беларусы».

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці