:

«Ноч консульстваў» у офісе Ганаровага консула Рэспублікі Беларусь у г.Гамбурге і Шлезвіг-Гальштэйне

24.05.2019 г.

23 мая 2019 г. у офісе Ганаровага консула Рэспублікі Беларусь у г.Гамбурге і Шлезвіг-Гальштэйне Рэнэ Шродэра прайшла «Ноч консульстваў» — традыцыйнае штогадовае мерапрыемства, якое праводзіцца ўсімі консульствамі, якія дзейнічаюць у Гамбургу.

Мерапрыемства праведзена па прынцыпе «адкрытых дзвярэй». Усе жадаючыя змаглі наведаць офіс Ганаровага консула, пазнаёміцца з інфармацыйнымі матэрыяламі пра Рэспубліку Беларусь, у першую чаргу, якія тычацца яе турыстычнага патэнцыялу і маючых адбыцца ў Мінску II Еўрапейскіх гульняў.

24 мая 2019 г. у офісе Рэнэ Шродэра саветнікам Пасольства Беларусі ў Германіі Андрэем Кожанам праведзены прыём грамадзян Рэспублікі Беларусь па консульскіх пытаннях.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці