Language
Сейчас в Минске   Погода в городах Беларуси

Галоўная Консульскія пытанні Пасведчанне на вяртанне

Пасведчанне на вяртанне

Пасведчанне на вяртанне ў Рэспубліку Беларусь выдаецца грамадзянам Рэспублікі Беларусь, пастаянна зарэгістраваным (прапісаным) на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, якія страцілі пашпарт (не серыі РР) падчас знаходжання за мяжой, альбо тэрмін дзеяння пашпарта (не серыі РР) якіх скончыўся, а таксама дзецям — грамадзянам Рэспублікі Беларусь, якія нарадзіліся ў бацькоў, зарэгістраваных (прапісаных) у Рэспубліцы Беларусь.

Пасведчанне на вяртанне сапраўднае толькі для вяртання ў Рэспубліку Беларусь. Пасведчанне не дае права на жыхарства на тэрыторыі ФРГ.

Афармленне пасведчання на вяртанне ў сувязі са стратай пашпарта ажыццяўляецца пры асабістай яўцы заяўніка ў Пасольства ў Берліне альбо ў Генеральнае консульства ў Мюнхене.

Рэкамендуем напярэдадні запісацца для прыёму ў Пасольства ў Берліне альбо ў Генеральнае консульства ў Мюнхене:

запіс у Пасольстве ў Берліне: тэл. 030 536 359 36, з 14.00 да 17.00 альбо E-mail germany.consul@mfa.gov.by;

запіс у Генеральным консульстве ў Мюнхене: тэл. 089 649 570 319 альбо germany.muenchen@mfa.gov.by.

У Пасольства Рэспублікі Беларусь у Берліне дакументы для выдачы пасведчання на вяртанне дзецям, якія нарадзіліся ў бацькоў, зарэгістраваных у Рэспубліцы Беларусь, а таксама грамадзянам Рэспублікі Беларусь, тэрмін дзеяння пашпарта (не серыі РР) якіх скончыўся, могуць быць пададзены як асабіста па папярэднім запісе (тэл . 030 536 359 36, з 14.00 да 17.00 альбо E-mail germany.consul@mfa.gov.by), так і па пошце (акрамя заяўнікаў, якія пражываюць у федэральных землях Баварыя і Бадэн-Вюртэмберг). У Генеральным консульстве ў Мюнхене дакументы прымаюцца да разгляду ў рамках асабістага прыёму. Пры прыняцці рашэння аб накіраванні дакументаў у Пасольства ў Берліне па пошце варта азнаёміцца з наступнай інфармацыяй:


ВАЖНА !!! Парадак накіравання дакументаў па пошце

Для атрымання пасведчання на вяртання грамадзяніну Рэспублікі Беларусь, які дасягнуў 14-гадовага ўзросту, павінны быць прадстаўлены наступныя дакументы

1. Заява на выдачу пасведчання.
2. Заява з указаннем абставінаў страты (крадзяжу) пашпарта, дыпламатычнага або службовага пашпартоў грамадзяніна Рэспублікі Беларусь або праязнога дакумента Рэспублікі Беларусь.
3. Дзве каляровыя фатаграфіі заяўніка, адпавядаюць яго ўзросту, памерам 40х50 мм (адным лістом).
4. Дакумент, выдадзены кампетэнтным органам замежнай дзяржавы (паліцыяй), які пацвярджае зварот заяўніка па пытанні страты (крадзяжу) пашпарта, і яго поўная копія.
5. Дакумент, выдадзены кампетэнтным органам замежнай дзяржавы, які пацвярджае права заяўніка на пражыванне на тэрыторыі ФРГ альбо наяўнасць замежнага грамадзянства (арыгінал і копіі старонак з наступнымі дадзенымі: прозвішчам, імем, фотаздымкам, нумарам дакумента).
6. Дакумент, які пацвярджае аплату консульскага збору. Сума консульскага збору складае 20 еўра.

Банкаўскія рэквізіты консульскіх устаноў:

Консульскі аддзел
Пасольства Рэспублікі Беларусь у г.Берліне
Botschaft der Republik Belarus
Konto 4094881001
BLZ 12080000
IBAN: DE84120800004094881001
BIC / SWIFT: DRESDEFF120
Commerzbank AG Berlin

Генеральнае консульства
Рэспублікі Беларусь у г.Мюнхене
Generalkonsulat der Republik Belarus
Konto: 0239262901
BLZ: 700 700 24
IBAN: DE87700700240239262901
BIC / SWIFT: DEUTDEDBMUC
Deutsche Bank AG München

Тэрмін выдачы пасведчання на вяртанне складае да 1 месяца з дня падачы заявы.

Для атрымання пасведчання на вяртанне грамадзяніну Рэспублікі Беларусь, які не дасягнуў 14-гадовага ўзросту, законным прадстаўніком (маці альбо бацькам) непаўналетняга павінны быць прадстаўлены наступныя дакументы:

1. Заява на выдачу пасведчання.

2. Заява з указаннем абставінаў страты (крадзяжу) пашпарта непаўналетняга грамадзяніна Рэспублікі Беларусь або праязнога дакумента Рэспублікі Беларусь.

3. Пашпарт ці іншы дакумент, які сведчыць асобу законнага прадстаўніка непаўналетняга (арыгінал і копія ўсіх разваротаў, на якіх ёсць дадзеныя і адзнакі — развароты з асабістымі дадзенымі на рускай, беларускай мове і лацінскай транскрыпцыяй, з адзнакамі аб консульскім уліку, пастаянным пражыванні за межамі Рэспублікі Беларусь, аб заключэнні шлюбу, аб непаўналетніх дзецях, аб рэгістрацыі (прапісцы) у Рэспубліцы Беларусь, з дазволам на пражыванне ў замежнай дзяржаве і г.д., пры яго наяўнасці).

4. Пасведчанне аб нараджэнні — для непаўналетніх, якія нарадзіліся за межамі Рэспублікі Беларусь (арыгінал і копіі ўсіх старонак, уключаючы копію апастыля на пасведчанні аб нараджэнні і перакладу дакумента і апастыль).

Пасведчанне аб нараджэнні, выдадзенае ў Германіі, уключаючы штамп «Апастыль», павінна суправаджацца завераным перакладам на рускую ці беларускую мову. Завярэнне перакладу дакумента, выдадзенага ў ФРГ, азначае завярэнне подпісу беларускага перакладчыка беларускім натарыусам альбо завярэнне ажыццёўленага ў Германіі перакладу яшчэ адным апастылем (які сведчыць паўнамоцтвы перакладчыка, пераклад другога апастыля не патрабуецца), альбо выкананне перакладу ў замежнай установе Рэспублікі Беларусь (за ажыццяўленне пераводу ў замежнай установе спаганяецца консульскі збор у памеры 70 еўра за старонку).

5. Дзве каляровыя фатаграфіі непаўналетняга, адпавядаюць яго ўзросту, памерам 40х50 мм (адным лістом).

6. Дакумент, выдадзены кампетэнтным органам замежнай дзяржавы (паліцыяй), які пацвярджае зварот заяўніка па пытанні страты (крадзяжу) пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь або праязнога дакумента Рэспублікі Беларусь і яго поўная копія.

7. Дакумент, выдадзены кампетэнтным органам замежнай дзяржавы, які пацвярджае права непаўналетняга на пражыванне на тэрыторыі ФРГ альбо наяўнасць замежнага грамадзянства (арыгінал і копіі старонак з усталявальнымі дадзенымі — прозвішчам, імем, фотаздымкам, нумарам дакумента).

8. Дакумент, які пацвярджае пераклад на рахунак Пасольства ў Берліне 5,20 еўра пры накіраванні дакументаў поштай для выдачы пасведчання на вяртанне дзецям, якія нарадзіліся ў бацькоў, зарэгістраваных у Рэспубліцы Беларусь, для зваротнага атрымання дакументаў.

Банкаўскія рэквізіты консульскіх устаноў:

Консульскі аддзел
Пасольства Рэспублікі Беларусь у г.Берліне
Botschaft der Republik Belarus
Konto 4094881001
BLZ 12080000
IBAN: DE84120800004094881001
BIC / SWIFT: DRESDEFF120
Commerzbank AG Berlin

Генеральнае консульства
Рэспублікі Беларусь у г.Мюнхене
Generalkonsulat der Republik Belarus
Konto: 0239262901
BLZ: 700 700 24
IBAN: DE87700700240239262901
BIC / SWIFT: DEUTDEDBMUC
Deutsche Bank AG München

Выдача пасведчання на вяртанне асобе, якая не дасягнула 14-гадовага ўзросту, робіцца бясплатна.

Тэрмін выдачы пасведчання на вяртанне складае да 1 месяца з дня падачы заявы.