Language
Сейчас в Минске   Погода в городах Беларуси

Галоўная Консульскія пытанні ЗАГС

ЗАГС

Адпаведна з артыкулам 198 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям’і консульскія установы, а таксама дыпламатычныя прадстаўніцтвы Рэспублікі Беларусь у выпадку выканання імі консульскіх функцый праводзяць рэгістрацыю нараджэння, заключэння шлюбу, устанаўлення мацярынства і (або) бацькоўства, змены прозвішча, уласнага імя,  імя по бацьку, смерці, скасавання шлюбаў адпаведна з артыкулам 35¹ дадзенага Кодэкса, па рашэнням, якія ўступілі ў законную сілу да 1 верасня 1999 года, змяняюць, дапаўняюць, выпраўляюць запісы актаў грамадзянского стану, анулююць і аднаўляюць запісы актаў грамадзянского стану на  падставе рашэння суда, захоўваюць запісы грамадзянскага стану.

Змена прозвішча, уласнага імя, імя по бацьку

Для рэгістрацыі змены прозвішча (уласнага імя, імя по бацьку) у Пасольства патрэбна прадставіць наступныя дакументы:

1. Заяву ўстаноўленай формы (форма ўстаноўлена з 1 лютага 2019 г.);

2. Пасведчанне аб нараджэнні (арыгінал і копіі ўсіх старонак, з апастылем і перакладам на беларускую або рускую мовы);

3. Пасведчанні аб рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану, якія падлягаюць замене ў сувязі з рэгістрацыяй змены прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку – пасведчанне аб заключэнні шлюбу (арыгінал і тры копіі ўсіх старонак); калі заяўнік раней знаходзіўся ў шлюбе, то прад’яўляюцца выдадзеныя ў Рэспубліцы Беларусь пасведчанне (пасведчанні) аб заключэнні шлюбу (шлюбаў), пасведчанне аб скасаванні шлюбу (шлюбаў) або рашэнне суда аб скасаванні шлюбу (шлюбаў) або пасведчанне аб смерці мужа /жонкі ў дачыненні  да ўсіх папярэдніх шлюбаў (арыгінал і тры копіі ўсіх старонак); калі раней рэгістравалася змена прозвішча, уласнага імя, імя по бацьку, то прад’яўляецца выдадзенае ў Беларусі пасведчанне аб змене імя. Апроч таго, у п.11 заявы патрэбна адзначыць даныя ўсіх дакументаў аб змене прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку ў Рэспубліцы Беларусь і замежных краінах;

4. Пасведчанне аб нараджэнні непаўналетніх дзяцей (арыгінал і тры копіі ўсіх старонак);

5. Пашпарт грамадзяніна Реэспублікі Беларусь (арыгінал і дзве копіі ўсіх старонак пашпарта, на якіх ёсць даныя і адзнакі – старонкі з асабістымі данымі на рускай, беларускай мовах і лацінцы, з адзнакамі аб консульскім уліку, сталым жыхарстве за межамі Рэспублікі Беларусь, заключэнні шлюбу, непаўналетніх дзецях, прапісцы (рэгістрацыі) ў Рэспубліцы Беларусь, з дазволам на сталае жыхарства ў замежнай краіне і г.д.);

6. Пашпарт мужа/жонкі (дзве копіі ўсіх старонак з адзнакамі);

7. Дакументы, якія пацвярджаюць прычыны, у сувязі з якімі заяўнік хадайнічае аб змене прозвішча (арыгінал і копіі ўсіх старонак);

8. Дзве фатаграфіі;

9. Квітанцыя аб аплаце консульскага збору ў памеры 70 еўра. Звяртаем ўвагу на тое, што калі па выніках змены прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку спатрэбіцца выдаць новыя пасведчанні ад беларускіх органаў ЗАГС, аплачваецца дадатковы консульскі збор у памеры 50 еўра за кожнае пасведчанне аб рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану.

Дакументы, якія выдадзены  афіцыйнымі установамі Германіі, павінны быць засведчаны апастылем, перакладзены на рускую (беларускую) мову. Пераклад павінен быць засведчаны беларускім натарыусам або выкананы беларускай замежнай установай. Пераклады прысяжных (упаўнаважаных) перакладчыкаў для разгляду заявы аб змене прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку не прымаюцца.

Хадайнічаць аб  змене прозвішча, уласнага  імя, імя па бацьку маюць права толькі грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія знаходзяцца на консульскім уліку ў Пасольстве.

Звяртаем увагу на тое, што вышэйадзначаны парадак змены прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку прымяняецца для грамадзян, якія дасягнулі 16-гадовага ўзросту, дакументаваны пашпартам грамадзяніна Рэспублікі Беларусь серыі РР, знаходзяцца  на консульскім уліку грамадзян Рэспублікі Беларусь у Пасольства Рэспублікі Беларусь у ФРГ і маюць сталае жыхарства за межамі Рэспублікі Беларусь.

Змена прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку грамадзян Рэспублікі Беларусь, дакументаваных пашпартам серыі РР, якія не дасягнулі 16-гадовага ўзросту, магчыма толькі на падставе рашэння беларускага мясцовага выканаўчага і распарадчага органа (выканкама раёна, гарвыканкама, адміністрацыі раёна, горада і г.д.). Пасольства такімі функцыямі не надзелена).

Для унясення змяненняў, дапаўненняў і выпраўленняў у запісы актаў грамадзянскага стану ў Пасольстве патрэбна прадставіць наступныя дакументы:

1. Заяву ўстаноўленай формы;

2. Пашпарт заяўніка (арыгінал і дзве копіі ўсіх старонак, на якіх ёсць даныя і адзнакі – старонкі з асабістымі данымі на рускай, беларускай мовах і лацінцы, з адзнакамі аб консульскім уліку, сталым жыхарстве за межамі Рэспублікі Беларусь, аб заключэнні шлюбу, аб непаўналетніх дзецях, прапісцы (рэгістрацыі) ў Рэспубліцы Беларусь, з дазволам на сталае жыхарства ў замежнай краіне і г.д.);

3. Дакумент, які сведчыць асобу, з запісам аб нацыянальнай прыналежнасці –  у выпадку змены нацыянальнасці ў запісах актаў грамадзянскага стану (арыгінал і дзве копіі ўсіх старонак);

4. Рашэнне суда – у выпадку ўнясення змяненняў, дапаўненняў і выпраўленняў у запісы актаў грамадзянскага стану на падставе рашэння суда (у тым ліку дзве копіі ўсіх старонак);

5. Рашэнне органа апекі і апякунства, кампетэнтнага органа замежнай краіны  – у выпадку змены прозвішча непаўналетняга (арыгінал і дзве копіі ўсіх старонак);

6. Дакументы, якія пацвярджаюць факты, якія з’яўляюцца падставай для выпраўлення памылак, унясення змяненняў і дапаўненняў у запісы актаў грамадзянскага стану (працоўная кніжка, пенсіённае пасведчанне, медыцынская даведка аб стане здароў’я, воінскія дакументы, дакументы аб адукацыі, хрышчэнні і іншыя) (арыгінал і дзве копіі ўсіх старонак, з апастылем і перакладам на беларускую або рускую мовы);

7. Пасведчанні аб рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану, якія падлягаюць замене ў сувязі з унясеннем змяненняў у запісы актаў грамадзянскага стану (арыгінал і дзве копіі ўсіх старонак);

8. Дакументы для выдачы паўторнага пасведчання аб рэгістрацыі акта грамадзянскага стану.

Для выдачы паўторнага пасведчання аб рэгістрацыі акта грамадзянскага стану ў Пасольства патрэбна прадставіць наступныя дакументы:

1. Заяву ўстаноўленай формы;

2. Пашпарт заяўніка (арыгінал і дзве копіі ўсіх старонак, на якіх ёсць даныя і адзнакі  – старонкі з асабістымі данымі на рускай, беларускай мовах і лацінцы, з адзнакамі аб консульскім уліку, сталым жыхарстве за межамі Рэспублікі Беларусь, заключэнні шлюбу, непаўналетніх дзецях, прапісцы (рэгістрацыі) ў Рэспубліцы Беларусь, з дазволам на сталае жыхарства ў замежнай краіне і г.д.);

3. Дакумент, які сведчыць змену прозвішча або іншых даных грамадзяніна, – у выпадку іх змянення (арыгінал і дзве копіі ўсіх старонак);

4. Квітанцыя аб аплаце консульскага збору ў памеры 50 еўра (у сувязі з унясеннем змяненняў, дапаўненняў, выпраўленняў, у запісы актаў грамадзянскага стану, аднаўлення запісаў актаў грамадзянскага стану), або 35 еўра (у іншых выпадках).

Заключэнне шлюбу

Шлюбы паміж грамадзянамі Рэспублікі Беларусь, якія пражываюць за межамі Рэспублікі Беларусь, заключаюцца ў консульскіх установах, а таксама дыпламатычных прадстаўніцтвах  Рэспублікі Беларусь у выпадку здзяйснення імі консульскіх функцый.

Для рэгістрацыі шлюбу ў Пасольства патрэбна прадставіць наступныя дакументы:

1. Заяву ўстаноўленай формы;

2. Пашпарты ці іншыя дакументы, якія сведчаць асобы маючых намер узяць шлюб (арыгінал і копіі ўсіх старонак, на якіх ёсць даныя і адзнакі – старонкі з асабістымі данымі на рускай, беларускай мовах і лацінцы, з адзнакамі аб консульскім уліку, сталым жыхарстве за межамі Рэспублікі Беларусь, заключэнні шлюбу, непаўналетніх дзецях, аб прапісцы (рэгістрацыі) ў Рэспубліцы Беларусь, з дазволам на сталае жыхарства ў замежнай краіне і г.д.);

3. Заяву аб зніжэнні шлюбнага ўзросту, рашэнне органаў апекі і апякунства або копію рашэння аб абвяшчэнні непаўналетняга поўнасцю дзеяздольным (эмансіпацыі), медыцынскую даведку аб стане здароў’я (даведку аб цяжарнасці) асобы, якая мае намер узяць шлюб,– для асобы, якая не дасягнула 18-гадовага ўзросту (арыгінал і копіі ўсіх старонак);

4. Заяву асоб, якія маюць намер узяць шлюб, аб скарачэнні тэрміну заключэння шлюбу з вызначэннем асобых абставін,  па якіх патрэбна скарачэнне тэрміна заключэння шлюбу, і дакументы, якія з’яўляюцца  падставай для скарачэння дадзенага тэрміну – у выпадку скарачэння тэрміну заключэння шлюбу;

5. Заяву асоб, якія маюць намер узяць шлюб, з вызначэннем уважлівых прычын, па якіх яны не могуць прыбыць у орган для рэгістрацыі шлюбу, – у выпадку  рэгістрацыі заключэння шлюбу па-за памяшканнем  органа ЗАГС.

6. Рашэнне суда аб вызначэнні факта знаходжання ў фактычных шлюбных адносінах, якія ўзніклі да 8 ліпеня 1944 г. у выпадку рэгістрацыі заключэння шлюбу на падставе такога рашэння суда (у тым ліку копіі ўсіх старонак).

7. Квітанцыю аб аплаце консульскага збору ў памеры 50 еўра.

8. Пасведчанне на права жыхарства, выдадзенае кампетэнтным органам краіны сталага жыхарства, – у выпадку, калі грамадзянін Рэспублікі Беларусь мае сталае жыхарства за межамі Рэспублікі Беларусь (пашпарт серыі РР) (арыгінал і копіі ўсіх старонак).

9. Дакумент аб адсутнасці зарэгістраванага шлюбу з іншай асобай, выдадзены кампетэнтным органам краіны сталага жыхарства, – у выпадку, калі грамадзянін Рэспублікі Беларусь  мае сталае жыхарства за межамі Рэспублікі Беларусь, з апастылем і перакладам на рускую ці беларускую мовы (арыгінал і копіі ўсіх старонак).

10. Дакументы, якія сведчаць аб спыненні папярэдняга шлюбу (за выключэннем дакументаў, выдадзеных органам ЗАГС Рэспублікі Беларусь), – у выпадку спынення шлюбу, з апастылем і перакладам на беларускую ці рускую мовы (арыгінал і копія ўсіх старонак).

Скасаванне шлюбу па ўзаемнай згодзе мужа і жонкі, якія не маюць сумесных непаўналетніх дзяцей і спрэчкі аб маёмасці.

Рэгістрацыя скасавання шлюбу выконваецца замежнай установай  па месцы пастаноўкі на консульскі ўлік  асоб (мужа і/або жонкі), якія маюць сталае жыхарства за межамі Рэспублікі Беларусь, часова знаходзяцца за межамі Рэспублікі Беларусь, калі хоць адна з адзначаных асоб з’яўляецца грамадзянінам Рэспублікі Беларусь.

Для рэгістрацыі скасавання шлюбу па ўзаемнай згодзе мужа і жонкі, якія не маюць сумесных непаўналетніх дзяцей і спрэчкі аб маёмасці  (адпаведна з артыкулам 351 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям’і) ў Пасольства патрэбна прадставіць наступныя дакументы:

1. Заяву ўстаноўленай формы;

2. Пашпарты ці іншыя дакументы, якія сведчаць асобы мужа і жонкі (арыгінал і копіі ўсіх старонак, на якіх ёсць даныя і адзнакі  – старонкі з асабістымі данымі на рускай, беларускай мовах і лацінцы, з адзнакамі аб консульскім уліку, сталым жыхарстве за межамі Рэспублікі Беларусь, заключэнні шлюбу, непаўналетніх дзецях, прапісцы  (рэгістрацыі) ў Рэспубліцы Беларусь, з дазволам на сталае жыхарства ў замежнай краіне і г.д.);

3. Пасведчанне аб заключэнні шлюбу (арыгінал і дзве копіі);

4. Квітанцыю аб аплаце консульскага збору ў памеры 50 еўра.