Language
Сейчас в Минске   Погода в городах Беларуси

Галоўная Консульскія пытанні

Бязвізавая акруга «Брэст-Гродна»

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь 7 жніўня 2019 года падпісаў Указ № 300 пра ўстанаўленне бязвізавага парадку ўезду і выезду замежных грамадзян з 73 краін згодна з дадаткам (у тым ліку Федэратыўнай Рэспублікі Германія). З набыццём моцы гэтым прававым актам спыняе сваё дзеянне Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 студзеня 2017 года № 462 пра ўстанаўленне бязвізавага парадку ўезду і выезду замежных грамадзян.

Згодна з вышэйзгаданым дакументам існаваўшыя да гэтага часу асобныя бязвізавыя турысцка-рэкрацыйныя зоны «Брэст» і «Гродна» аб’ядноўваюцца ў адну бязвізавую акругу «Брэст-Гродна». Яна ахоплівае наступныя гарады і раёны Брэсцкай і Гродзенскай вабласцей:

горад Брэст, Брэсцкі, Камянецкі, Пружанскі, Жабінкаўскі раёны Брэсцкай вобласці;

горад Гродна, Гродзенскі, Свіслацкі, Бераставіцкі, Ваўкавыскі, Воранаўскі, Лідскі, Шчучынскі раёны Гродзенскай вобласці.

Для ўезду ў бязвізавую акругу «Брэст-Гродна» і для выезду з бязвізавай акругі «Брэст-Гродна» можна скарыстацца наступнымі пунктамі пагранічнага пропуску:

на аўтамабілі: Брэст (Цярэспаль), Брузгі (Кузніца Беластоцкая), Дамачава (Славацічы), Беняконі (Шальчынінкай), Бераставіца (Баброўнікі), Пяшчатка (Полаўцы), Прывалка (Райгардас);

на цягніку: Брэст – чыгуначны вакзал Усходні ў Цэнтральным раёне горада Брэста (Цярэспаль), Гродна – чыгуначны вакзал Гродна (Кузніца Беластоцкая);

на самалёце: аэрапорты Брэст і Гродна;

пры спрошчаным перасячэнні мяжы (праз прадугледжаныя для спрошчанага перасячэння мяжы пункты пагранічнага пропуску не дазваляецца ўвозіць тавары, якія падлягаюць мытнаму кантролю): Перароў (Белавежа), Лясная (Рудаўка), Прывалка (Швендрубе).

На бязвізавай тэрыторыі «Брэст-Гродна» можна знаходзіцца без віз на тэрмін да 15 сутак.

Пры бязвізавым уездзе на бязвізавую тэрыторыю «Брэст-Гродна» і пры бязвізавым выездзе з бязвізавай тэрыторыі «Брэст-Гродна» замежныя грамадзяне павінны прад’явіць наступныя дакументы:

сапраўдны пашпарт;

дазвол, які турысты атрымліваюць у адным з упаўнаважаных беларускіх турыстычных бюро;

медыцынскі страхавы поліс для знаходжання ў Рэспубліцы Беларусь.

Больш падрабязную інфармацыю, у тым ліку якая тычыцца афармлення дазволаў упаунаважанымі турыстычнымі бюро, можна атрымаць па наступных спасылках: GrodnoVisaFree.by і Tour.Brest.by.

Указ уступіў у сілу 10 лістапада 2019 года.

У той жа час застаецца нязменнай працэдура ўезду ў Беларусь без віз на тэрмін да 30 дзён праз Нацыянальны аэрапорт «Мінск» (Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2017 года № 8 (са змяненнямі ад 24 ліпеня 2018 года).

 

Дадатак

Спіс краін,

грамадзяне якіх маюць права бязвізавага ўезду і выезду

 

1.          Рэспубліка Албанія.

2.          Княства Андора.

3.          Антыгуа і Барбуда.

4.          Аўстралія.

5.          Каралеўства Бахрэйн.

6.          Барбадас.

7.          Каралеўства Бельгія.

8.          Боснія і Герцагавіна.

9.          Рэспубліка Балгарыя.

10.       Рэспубліка Чылі.

11.       Каралеўства Данія.

12.       Федэратыўная Рэспубліка Германія.

13.       Садружнасць Дамінікі.

14.       Рэспубліка Эль-Сальвадор.

15.       Эстонская Рэспубліка *.

16.       Фінляндская Рэспубліка.

17.       Французская Рэспубліка.

18.       Ісламская Рэспубліка Гамбія.

19.       Рэспубліка Гаіці.

20.       Грэчаская Рэспубліка.

21.       Рэспубліка Індыя.

22.       Рэспубліка Інданезія.

23.       Ірландыя.

24.       Рэспубліка Ісландыя.

25.       Італьянская Рэспубліка.

26.       Японія.

27.       Канада.

28.       Рэспубліка Карэя.

29.       Рэспубліка Харватыя.

30.       Кувейт.

31.       Латвійская Рэспубліка **.

32.       Ліванская Рэспубліка.

33.       Княства Ліхтэнштэйн.

34.       Літоўская Рэспубліка.

35.       Вялікае Герцагства Люксембург.

36.       Малайзія.

37.       Рэспубліка Мальта.

38.       Рэспубліка Паўночная Македонія.

39.       Злучаныя Штаты Мексікі.

40.       Федэратыўныя Штаты Мікранезіі.

41.       Княства Манака.

42.       Рэспубліка Намібія.

43.       Новая Зеландыя.

44.       Рэспубліка Нікарагуа.

45.       Нідэрланды.

46.       Каралеўства Нарвегія.

47.       Рэспубліка Аўстрыя.

48.       Султанат Аман.

49.       Рэспубліка Панама.

50.       Рэспубліка Перу.

51.       Рэспубліка Польшча.

52.       Партугальская Рэспубліка.

53.       Румынія.

54.       Незалежная Дзяржава Самоа.

55.       Рэспубліка Сан-Марына.

56.       Каралеўства Саудаўская Аравія.

57.       Каралеўства Швецыя.

58.       Швейцарская Канфедэрацыя.

59.       Рэспубліка Сейшэльскія Астравы.

60.       Рэспубліка Сінгапур.

61.       Славацкая Рэспубліка.

62.       Рэспубліка Славенія.

63.       Каралеўства Іспанія.

64.       Сент-Вінсент і Грэнадзіны.

65.       Чэшская Рэспубліка.

66.       Венгрыя.

67.Усходняя Рэспубліка Уругвай.

68.       Рэспубліка Вануату.

69.       Ватыкан.

70.       Злучанае Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі.

71.       Злучаныя Штаты Амерыкі.

72.       Сацыялістычная Рэспубліка В'етнам.

73.       Рэспубліка Кіпр.

 

* У тым ліку асобы без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць у Эстонскай Рэспубліцы.

** У тым ліку асобы, якія маюць статус неграмадзяніна Латвійскай Рэспублікі.