Language
Сейчас в Минске   Погода в городах Беларуси

Галоўная Консульскія пытанні

ВАЖНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ АБ РАБОЦЕ КОНСУЛЬСКАЙ СЛУЖБЫ

У сувязі са складанай эпідэміялагічнай абстаноўкай ў краінах Еўрапейскага саюза, у тым ліку ў Федэратыўнай Рэспубліцы Германія, з прычыны распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі, значным ростам колькасці тых, хто захварэў і, як следства, немагчымасцю ў поўнай меры забяспечыць бяспеку здароўя наведвальнікаў, а таксама ў мэтах рэалізацыі неабходных мер, якія былі рэкамендаваны нямецкімі ўладамі па запавольванню распаўсюджвання эпідэміі, у Пасольстве Рэспублікі Беларусь у Германіі і Генеральным консульстве Рэспублікі Беларусь у Мюнхене часова дзейнічае абмежаваны парадак консульскага прыёму.

 Пасольства ў Берліне

Асабісты консульскі прыём грамадзян праводзіцца ў абмежаваных маштабах. Папярэдні запіс на прыём ажыццяўляецца па электроннай пошце germany.consul@mfa.gov.by альбо па тэлефоне + 49 30 536 359 36 (з 11.00 да 17.00).

Да асабістага прыёму ў памяшканне консульскага аддзела Пасольства дапускаецца не больш дзвюх асоб адначасова.

Пры наведванні консульскага аддзела Пасольства абавязковым з'яўляецца выкарыстанне медыцынскых масак.

Дапускаецца перасылка поштай дакументаў, неабходных для абмену, падаўжэння тэрміну дзеяння пашпартоў, выдачы пасведчанняў на вяртанне ў Рэспубліку Беларусь дзецям, консульскага ўліку, афармлення пастаяннага жыхарства за межамі Рэспублікі Беларусь, выпатрабавання дакументаў, выдачы даведак, а таксама афармлення віз у адносінах да грамадзян краін ЕС (у тым ліку Германіі), Вялікабрытаніі, Швейцарыі, ЗША, Канады і шэрагу іншых дзяржаў, пры выдачы віз якім не патрабуецца асабістая яўка ў замежную ўстанову.

Просім звярнуць увагу, што калі афармленне пастаяннага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь у пэўным выпадку патрабуе наяўнасць натарыяльна завераных згод, то такія згоды могуць быць засведчаны альбо ў натарыуса ў Рэспубліцы Беларусь, альбо ў Пасольстве пры ўмове асабістай прысутнасці (па папярэднім запісе).

Дакументы павінны накіроўвацца ў дакладнай адпаведнасці з патрабаваннямі, якія размешчаны ў адпаведных раздзелах вэб-сайта Пасольства http://germany.mfa.gov.by/be/konsul/, у тым ліку павінны высылацца неабходныя арыгіналы дакументаў, копіі пацверджанняў аб аплаце консульскага збору на рахунак Пасольства, дэталёвая кантактная інфармацыя (нумар тэлефона, адрас электроннай пошты). Арыгіналы дакументаў могуць быць адпраўлены поштай у Ваш адрас на працягу 3-5 дзён пасля іх апрацоўкі Пасольствам. Заявы, якія патрабуюцца для атрымання пашпартоў, састаўляюцца супрацоўнікам Пасольства. Адпраўка дакументаў павінна ажыццяўляцца толькі заказнымі пісьмамі альбо DHL, разам з перадаплачаным канвертам са зваротным адрасам для вяртання дакументаў таксама заказным пісьмом альбо DHL.

Па дадзенай спасылцы размешчана дэталёвая інфармацыя, якая тычыцца накіравання дакументаў поштай: 

ВАЖНА !!! Парадак накіравання дакументаў па пошце.

Даведачная інфармацыя па консульскіх пытаннях прадастаўляецца па тэлефоне +49 30 536 359 36 (30) з панядзелка па пятніцу з 9.00 да 12.00 і з 14.00 да 17.00, +49 30 536 359 35 з панядзелка па пятніцу з 14.00 да 16.00 або па электроннай пошце: germany.consul@mfa.gov.by

Генеральнае консульства ў Мюнхене

Асабісты консульскі прыём грамадзян праводзіцца ў абмежаваных маштабах. Папярэдні запіс на прыём ажыццяўляецца па электроннай пошце germany.muenchen@mfa.gov.by альбо па тэлефоне + 49 89 649 570 319 14.00 да 17.00).

Да асабістага прыёму ў памяшканне Генконсульства дапускаецца не больш дзвюх асоб адначасова.

Пры наведванні Генконсульства абавязковым з'яўляецца выкарыстанне медыцынскіх масак.

Дапускаецца магчымасць прыёму дакументаў на афармленне віз па пошце для грамадзян краін ЕС (у тым ліку Германіі), Вялікабрытаніі, Швейцарыі, ЗША, Канады і шэрагу іншых дзяржаў, пры выдачы віз якім не патрабуецца асабістая яўка ў замежную ўстанову.

Даведачная інфармацыя па іншых консульскіх пытаннях прадастаўляецца па тэлефоне +49 89 649 570 319 з панядзелка па пятніцу з 14.00 да 17.00 або па электроннай пошце: germany.muenchen@mfa.gov.by