Language
Сейчас в Минске   Погода в городах Беларуси

Галоўная Консульскія пытанні

Найбольш частыя пытанні пра бязвізавы ўезд да 30 дзён

1. Ці можна па завяршэнні падарожжа пакінуць тэрыторыю Беларусі любым іншым транспартам, ці вяртацца дадому варта таксама толькі праз аэрапорт?

Заехаць і выехаць з Рэспублікі Беларусь у рэжыме «30 дзён без візы» магчыма толькі праз Нацыянальны аэрапорт “Мінск".

2. З якой даты дзейнічае Указ аб 30-дзённым бязвізавым уездзе?

Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 295 ад 24 ліпеня 2017 г. пра ўнясенне змяненняў ва Ўказ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 8 ад 9 студзеня 2017 г. года уступіў у сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання — 27 ліпеня 2018 г.

3. Замежныя грамадзяне змогуць заязджаць і выязджаць толькі праз Нацыянальны аэрапорт “Мінск"? З улікам таго, што пры вызначаных умовах для замежных грамадзян магчыма наведванне Гродна і Брэста без візы, ці змогуць турысты выязджаць праз Гродна ці Брэст?

Заехаць і выехаць з Рэспублікі Беларусь у рэжыме «30 дзён без візы» магчыма толькі праз Нацыянальны аэрапорт “Мінск”.

4. Ці змогуць замежныя грамадзяне бесперашкодна патрапіць у Расію, дзе візы неабходныя? Ці будзе ўзмоцнены кантроль на мяжы?

Дзеянне Ўказу Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 295 ад 24 ліпеня 2017 г. пра ўнясенне змяненняў ва Ўказ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 8 ад 9 студзеня 2017 г. не рэгулюе парадак уезду ў Расійскую Федэрацыю.

Як і раней, для ўезду з Рэспублікі Беларусь у Расійскую Федэрацыю для грамадзян трэціх краін неабходна сапраўдная расійская віза.

Парадак уезду і памежнага кантролю ў Расіі ажыццяўляецца на падставе дзеючага заканадаўства Расійскай Федэрацыі.

5. Ці магчымы будзе бязвізавы ўезд у Рэспубліку Беларусь пры наяўнасці расійскай візы і далейшы пералёт транзітам у Маскву?

Дзеянне Ўказу не распаўсюджваецца на асоб, якія прыбываюць у Беларусь авіярэйсамі з Расійскай Федэрацыі і маюць намер ажыццявіць вылет у аэрапорты Расіі.

У сувязі з адсутнасцю памежнага кантролю на даных рэйсах, якія маюць статус унутраных, парадак уезду/выезду для асоб, якія імі карыстаюцца, застаецца ранейшым: для наведвання Рэспублікі Беларусь патрабуецца ўязная віза, вылет у Расійскую Федэрацыю патрабуе наяўнасці як расійскай, так і беларускай віз.

Спроба скарыстацца бязвізавым рэжымам, усталяваным Указам, для наступнага вылету ў Расію можа прывесці да адміністрацыйнага правапарушэння.

6. З якімі дакументамі павінны прыехаць турысты ў аэрапорт? Толькі пашпарт? Еўрапейцы падарожнічаюць з унутранымі карткамі. Ці падыходзяць яны для ўезду ў Беларусь?

Для ўезду ў Рэспубліку Беларусь у рэжыме «30 дзён без візы» праз Нацыянальны аэрапорт “Мінск” у пункце міжнароднага пропуску неабходна прад'явіць:

 - сапраўдны пашпарт ці іншы дакумент, які яго замяняе, прызначаны для выезду за мяжу і выдадзены адпаведным органам дзяржавы грамадзянскай прыналежнасці з тэрмінам дзеяння не меней 3-х месяцаў з дня выезду з Рэспублікі Беларусь (дакумент для выезду за мяжу); унутраныя карткі для паездкі ў Беларусь не могуць быць скарыстаны;

 - страхавы поліс, страхавую картку ці іншы дакумент, які пацвярджае наяўнасць дамовы медыцынскага страхавання, што адпавядае заканадаўству Рэспублікі Беларусь;

  — для грамадзян краін, адзначаных ва Ўказе «зорачкай (*)», у пашпарце павінна быць шматразовая шэнгенская віза, якой ужо карысталіся, і зваротны квіток на вылет з Нацыянальнага аэрапорта “Мінск”.

Таксама замежныя грамадзяне абавязаны валодаць сродкамі, неабходнымі для пакрыцця расходаў пад час іх знаходжання ў Рэспубліцы Беларусь і выезд з Рэспублікі Беларусь у нацыянальнай валюце Рэспублікі Беларусь або замежнай валюце, якая канвертуецца Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь, эквівалентнай не меней за 2 базавыя велічыні, памер якой устаноўленыя ў Рэспубліцы Беларусь на дзень уезду ў Рэспубліку Беларусь, на кожны дзень знаходжання.

7. Медыцынская страхоўка можа быць набыта ў аэрапорце Мінска?

У Нацыянальным аэрапорце «Мінск» магчыма кругласутачнае набыццё медыцынскіх страхавых полісаў, якія дзейнічаюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

8. Што тычыцца грашовых сродкаў: ці падыдзе выпіска з бягучага  банкаўскага рахунку ў еўра для пацверджання наяўнасці дастатковых грашовых сродкаў? Пры тэрміне знаходжання 30 дзён неабходна пры сабе мець прынамсі 24,50*2*30 = 1470 беларускіх рублёў ці прыблізна 630 еўра?

Замежныя грамадзяне абавязаны валодаць сродкамі, неабходнымі для пакрыцця расходаў пад час іх знаходжання ў Рэспубліцы Беларусь і выезд з Рэспублікі Беларусь у нацыянальнай валюце Рэспублікі Беларусь або замежнай валюце, якая канвертуецца Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь, эквівалентнай не меней за 2 базавыя велічыні, устаноўленыя ў Рэспубліцы Беларусь на дзень уезду ў Рэспубліку Беларусь, на кожны дзень знаходжання.

Наяўнасць сродкаў можа быць пацверджана іншымі спосабамі ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. Прыведзеныя вышэй разлікі дакладныя.

9. Ці трэба будзе замежным турыстам рэгістравацца, калі яны прыляцяць у Беларусь?

У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Пра прававое становішча замежных грамадзян і асоб без грамадзянства ў Рэспубліцы Беларусь» замежныя грамадзяне, якія прыбылі ў Рэспубліку Беларусь, абавязаны на працягу пяці сутак, за выключэннем нядзель, дзяржаўных свят і святочных дзён, устаноўленых і абвешчаных Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь непрацоўнымі, зарэгістравацца ў органе рэгістрацыі па месцы фактычнага часавага знаходжання, калі іншае не вызначана дадзеным Законам, іншымі заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь і міжнароднымі дамовамі Рэспублікі Беларусь.   

10. Ці патрэбна бронь гатэля для 30-дзённага ўезду, іншае дакументальнае пацверджанне месца пражывання, ці можна спыніцца ў сяброў?

Дакументальнае пацверджанне месца пражывання для замежнага грамадзяніна, які заязджае ў рэжыме «30 дзён без візы», не патрабуецца. Месца пражывання замежны грамадзянін выбірае па ўласнаму жаданню.

11. Ці залічваюцца дзень прылёту і дзень зваротнага вылету ў тэрмін знаходжання? Напрыклад, дата прыбыцця — 1 жніўня. У які дзень трэба пакінуць Беларусь, каб не парушыць бязвізавы рэжым?

Дзень прыбыцця і дзень вылету ўваходзяць у дні знаходжання. Калі дзень прыбыцця 1-го жніўня, то дзень вылету — не пазней 30-го жніўня.

12. Хто будзе лічыць 30 дзён? І хто будзе кантраляваць: пратэрмінавана знаходжанне ці не?

Пры ўездзе ў Рэспубліку Беларусь у рэжыме «30 дзён без візы» ў пункце міжнароднага пропуску Нацыянальны аэрапорт “Мінск” памежнай службай Рэспублікі Беларусь у пашпарт замежнага грамадзяніна ставіцца адзнака пра ўезд, з гэтай даты і будзе адлічвацца 30 дзён. Пры выездзе з Рэспублікі Беларусь будзе прастаўлена адзнака пра выезд і, адпаведна, стане ясна, пратэрмінавана знаходжанне ці не.

13. Што пагражае, калі чалавек будзе знаходзіцца ў Беларусі больш 30 дзён?

У выпадку парушэння тэрміну знаходжання замежны грамадзянін будзе прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці ў адпаведнасці з дзейсным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

14. Калі замежны грамаўдзянін патрапіў у бальніцу, ці могуць падоўжыць тэрмін яго знаходжання? Ці можна ў такім разе падоўжыць бязвізавы рэжым?

У выпадку хваробы, стыхійных бедстваў ці іншых неспадзяваных абставін, якія перашкаджаюць выезду замежнага грамадзяніна з Рэспублікі Беларусь да заканчэння тэрміну знаходжання, замежны грамадзянін ці яго прадстаўнік павінен звярнуцца ў орган унутраных спраў з заявай пра падаўжэнне тэрміну часавага знаходжання.

Пры падаўжэнні тэрміну часавага знаходжання орган унутраных спраў выдае замежнаму грамадзяніну візу для выезду з Рэспублікі Беларусь.

Выезд замежных грамадзян у дадзеным выпадку ажыццяўляецца праз любы пункт пропуску праз Дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь.

15. Ці будзе распаўсюджвацца права на бязвізавы ўезд таксама на грамадзян Індыі, якія пражываюць у дзяржавах ЕС і маюць сапраўдныя карткі-дазволы на часавае пражыванне?

Не, у дадзеным выпадку для бязвізавага ўезду неабходна наяўнасць шэнгенскай візы з адзнакай пра ўезд у адну з краін ЕС.

16. Ці можна атрымаць візу на 90 дзён / доўгатэрміновую візу, знаходзячыся ў Беларусі?

Прыняты Ўказ дазвлаляе ўезд замежных грамадзян з 74-х дзяржаў свету ў Рэспубліку Беларусь без візы на тэрмін не больш за 30 дзён. Парадак атрымання ўязных віз не змяніўся: віза можа быць выдадзена толькі ў Пасольстве або Консульстве Рэспублікі Беларусь за мяжой.

17. Як часта можна карыстацца бязвізавым рэжымам, ці ёсць абмежаванні?

Карыстанне бязвiзавым рэжымам абмежавана агульным тэрмiнам знаходжаннем iншаземца э Рэспублiцы Беларусь не больш за 90 дзён у бягучым каляндарным годзе.

18. Бязвізавы ўезд на 30 дзён вельмі гасціннае новаўвядзенне. Ці будзе магчымы ў бліжэйшай будучыні бязвізавы ўезд на аўтамабілі і іншых тыпах транспарта?

У цяперашні час такіх планаў няма.

19. Дзе можна азнаёміцца з дакументамі, якія рэгулююць бязвізавы ўезд?

Крыніцай афіцыйнага апублікавання прававых актаў, зарэгістраваных у Нацыянальным рэестры прававых актаў Рэспублікі Беларусь, з'яўляецца Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь.